Яўген Кузьміч Аляксееў

Яўген Кузьміч Аляксееў (2 лютага 1884, Вісіма-Уткінск — 21 студзеня 1972) — беларускі аграном-раслінавод[1]. Доктар сельскагаспадарчых навук (1936), прафесар (1951), акадэмік АН БССР (1940), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961). Член КПСС з 1958 года.

Яўген Кузьміч Аляксееў
Дата нараджэння 2 лютага 1884(1884-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1972(1972-01-21) (87 гадоў)
Грамадзянства  СССР
Род дзейнасці батанік, памолаг, хімік
Навуковая сфера раслінаводства
Месца працы Беларускі НДІ земляробства
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік АН БССР, акадэмік АСГН БССР
Альма-матар
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Скончыў Казанскі настаўніцкі інстытут (1903) і Вышэйшыя сельскагаспадарчыя курсы ў Пецярбургу (1911). З 1916 дырэктар Навазыбкаўскай сельскагаспадарчай станцыі[1]. У 19281930 прафесар, загадчык кафедры земляробства, глебазнаўства і аграхіміі Усесаюзнага сельскагаспадарчага інстытута завочнай адукацыі. Член ЦВК БССР у 1929-30 гг. Адначасова ў 19461959 загадчык аддзела лубіну і сідэрацыі Беларускага НДІ земляробства.[1].

Навуковы і практычны ўклад

правіць

З 1916 па 1928 гг. узначальваў Навазыбкаўскую доследную станцыю, якую стварыў на бясплодным пясчаным пагорку. Шляхам пасеву лубіну і сырадэлі і выкарыстання мясцовых арганічных угнаенняў у спалучэнні з мінеральнымі дамогся таго, што праз некалькі год на месцы пасеваў утварылася ўрадлівае поле.[2] Атрыманы досвед быў пакладзены Я. К. Аляксеевым у аснову распрацоўкі агратэхнікі зялёных угнаенняў (сідэратаў)[1]. Вывучыў умовы, якія вызначаюць эфектыўнасць зялёнага ўгнаення на розных глебах у розных кліматычных зонах.

Аўтар каля 90 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій[2].

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі[2].

Асноўныя працы

правіць
  1. Теория и практика зеленого удобрения. М.: Сельхозгиз, 1936.
  2. Перспективы культуры сахарной свеклы в Белорусской ССР. Мн.: Гос. изд. БССР, 1947.
  3. Люпины в БССР. Мн.: Гос. изд. БССР, 1950 (совм. с И. Г. Стрелковым).
  4. Сидеральные удобрения в БССР. Мн.: Гос. изд. БССР, 1951.
  5. Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953.
  6. Зеленое удобрение в нечерноземной полосе. М. : Сельхозгиз, 1959.
  7. Однолетние кормовые люпины. М.: Колос, 1968.
  8. Зеленое удобрение. Мн.: Урожай, 1970 (совм. с В. С. Рубановым, К. И. Довбаном).

Зноскі

  1. а б в г т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. С. 29.
  2. а б в Имя в белорусской науке: 130 лет со дня рождения агранома Е. К. Алексеева Архівавана 31 студзеня 2022. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць