Яўген Яўгенавіч Кунцэвіч
Яўген Кунцэвіч (нар. 16 жніўня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Яўген Яўгенавіч Кунцэвіч | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 жніўня 1988[1][2] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец віцебскай СДЮШАР-6, гуляў за дубль наваполацкага «Нафтана», потым перайшоў у «Белшыну», якая на той момант гуляла ў Першай лізе. Дапамог бабруйскаму клубу перамагчы ў Першай лізе і прайсці ў мацнейшы дывізіён.
У лютым 2011 года перайшоў у БАТЭ, але з-за траўмы не здолеў стаць іграком асновы. У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну», а ў жніўні 2013 года пераведзены ў «Граніт»[3].
У сакавіку 2014 года перайшоў у «Граніт» на трывалай аснове[4]. Дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[5]. У сезоне 2015, аднак, гуляў за дубль мікашэвічцаў, ні разу не з’явіўшыся на полі ў складзе асноўнай каманды.
У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гарадзеі»[6], але не падышоў клубу. У лютым прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. У складзе «Славіі» здолеў замацавацца ў цэнтры абароны. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду[8].
Са студзеня 2017 года трэніраваўся з мінскім «Тарпеда», з якім у лютым падпісаў кантракт[9]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе аўтазаводцаў, а ў ліпені 2017 года стаў толькі выхадзіць на замену, і неўзабаве па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клуб[10]. У жніўні 2017 года стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[11], па заканчэнні сезона 2017 пакінуў каманду.
Пасля з’ехаў на працу ў ЗША[12].
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (2): 2011, 2012
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2011
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2014
Крыніцы
правіць- ↑ Evgeni Kuntsevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Evgeni Kuntsevich // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Евгений Кунцевич перешел в "Гранит"
- ↑ Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
- ↑ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита"
- ↑ Кунцевич проходит просмотр в «Городее»
- ↑ Мальцев, Кунцевич и Сулим стали игроками "Славии"
- ↑ Страханович и еще шесть игроков продлили контракты со "Славией", Кобец, Мальцев и Кунцевич покинули клуб(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2018. Праверана 14 студзеня 2017.
- ↑ Евгений Кунцевич стал игроком минского "Торпедо"
- ↑ Евгений Кунцевич покинул минское "Торпедо"
- ↑ Чухлей и Кунцевич стали игроками "Смолевичей-СТИ"
- ↑ Наш человек в Чикаго. Алексей Тупчий: "Все остальное, где бывал, рядом с НБА и близко и не стоит"
Спасылкі
правіць- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)