Яўген Мікалаевіч Цуркін
Яўген Мікалаевіч Цуркін (нар. 9 снежня 1990, Гомель, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Бронзавый прызёр чэмпіянату Еўропы на дыстанцыі 50 м батэрфляем, рэкардсмен Беларусі на дыстанцыях 100 м в/ст і 50 м батэрфляем. Выступае ў плаванні вольным стылем і батэрфляем.
Яўген Цуркін | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Спецыялізацыя | вольны стыль, батэрфляй |
Нарадзіўся |
9 снежня 1990 (33 гады) |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 1,82 м |
Вага | 72 кг |
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыях 100 м вольным стылем (34-е месца з 60-ці)[1].
Чэмпіён Еўропы 2014 года на дыстанцыі 50 м батэрфляем[2].
Бронзавы прызёр чэмпіянату свету на кароткай вадзе 2016 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м.
Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем і 50 м батэрфляем. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 50 м вольным стылем і на дыстанцыі 100 м батэрфляем[3].
Асабістае жыццё
правіцьУ жніўні 2017 года ажаніўся з беларускай плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй, 17 верасня 2018 года ў пары нарадзілася дачка Сафія[4].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Яўген Цуркін — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Вынікі выступленняў на сайце swimrankings.net