Яўген Міхайлавіч Грыдзюшка

беларускі музыкант

Яўген Міхайлавіч Грыдзю́шка (6 жніўня 1958, г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл.) — беларускі гітарыст, кампазітар і музычны педагог; адзін з пачынальнікаў беларускай гітарнай школы[1]. Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Прафесар (2018).

Яўген Міхайлавіч Грыдзюшка
Род дзейнасці музыкант
Дата нараджэння 6 жніўня 1958(1958-08-06) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1979 годзе Гомельскае музычнае вучылішча, затым Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе гітары ў 1984 годзе і асістэнтуру-стажыроўку ў 1993 годзе.

У 1984—1988 гадах выкладаў у Маладзечанскім музычным вучылішчы. З 1988 года працуе на кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў. У 2012 годзе прысвоена вучонае званне «дацэнт». З 2018 года — прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Лаўрэат I Рэспубліканскага конкурсу імя І. Жыновіча (1987). Лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Творчую дзейнасць пачаў як артыст Белдзяржфілармоніі ў 1989 годзе. У рэпертуары арыгінальныя творы для гітары беларускіх кампазітараў (Г. Гарэлавай, В. Кузняцова, А. Літвіноўскага, Я. Паплаўскага, Дз. Яўтуховіча), многія якіх упершыню прагучалі ў выкананні Яўгена Грыдзюшкі, класічнай і сучаснай замежнай музыкі (І. Альбеніс, Л. Ераўэр, Х. Радрыга, Ф. Тарэга), пералажэнні музычнай класікі (у т.л. твораў І. С. Баха).

Праяўляе сябе як цікавы і разнапланавы музыкант, які валодае віртуознасцю, тонкім густам, разнастайным рэпертуарам. Яго сольныя канцэрты праходзяць таксама і за мяжой у т.л. ў Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай, Кіеўскай філармоніі. Шырокі рэпертуар змяшчае як класічныя творы розных эпох, так і сучасную музыку многіх напрамкаў.

Аўтар шматлікіх апрацовак і пералажэнняў для гітары, т.л. беларускай старадаўняй музыкі 16—17 ст. (п’есы «Полацкага сшытка», «Віленскай табулатуры» і інш.). Піша і выконвае ўласныя сачыненні. Яго п’есы карыстаюцца папулярнасцю ў гітарыстаў, выконваюцца на розных конкурсах і ў канцэртах.

Шматгадовая канцэртная дзейнасць, запісы ў фонды Белтэлерадыёкампаніі (больш за 2-х гадзін), вопыт саліста і ансамбліста, валоданне вялікім рэпертуарам, абумовіла высокі ўзровень выкладання, творчы падыход да педагагічнай працы.

З’яўляецца адным з вядучых выкладчыкаў спецыяльнага класа гітары, а таксама ансамбля ў БДАМ. За гады працы ён падрыхтаваў звыш 30 спецыялістаў, канцэртных выканаўцаў і выкладчыкаў вышэйшай кваліфікацыі. Яго выпускнікі працуюць у вядучых творчых калектывах Рэспублікі Беларусь, выкладаюць у музычных школах, ССНУ і ВНУ краіны і за мяжой. Падрыхтаваў больш 20 лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, многія з якіх неаднаразовыя пераможцы прэстыжных творчых спаборніцтваў у розных краінах свету.

Выдаў некалькі зборнікаў уласных твораў для гітары, таксама з’яўляецца аўтарам перакладаў для гітары сола і ансамбля гітарыстаў. Зрабіў шэраг выканальніцкіх рэдакцый твораў Г. Гарэлавай — «Два зімовых эстампа» для гітары сола (2015), сюіты «Сем элегія Лі Бо» для гітары і ўдарных (2016), сюіты «Біблейскія матывы» для гітары сола (2016), твора А. Літвіноўскага «Intavolatura» і інш.

З’яўляецца шматразовым пераможцам Міжнароднага інтэрнэт-конкурсу кампазітараў, пішучых для гітары (2011—2019).

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Музыка для гитары [Ноты]: репертуарный сборник / Евгений Гридюшко. — Минск : Услуга, 2015.

Зноскі

  1. БЭ ў 18 т. Т. 5. С. 478

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць