Яўген Міхайлавіч Рахманько

беларускі хімік

Яўген Міхайлавіч Рахманько́ (25 жніўня 1945(1945-08-25), Заполле, Баранавіцкая вобласць8 верасня 2018(2018-09-08)[1]) — беларускі хімік-аналітык. Доктар хімічных навук (1994), прафесар (1996).

Яўген Міхайлавіч Рахманько
Дата нараджэння 25 жніўня 1945(1945-08-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 2018(2018-09-08)[1] (73 гады)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера аналітычная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1994)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1969 годзе БДУ, дзе і працаваў. З 1992 загадчык кафедры аналітычнай хіміі. 3 1999 па 2006 — генеральны дырэктар прадпрыемства «Унітэхпрам БДУ».

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы па даследаванні экстракцыйных працэсаў розных тыпаў, механізмаў функцыянавання вадкасных і плёначных аніёнселектыўных электродаў на аснове вышэйшых чацвярцічных амоніевых асноў. Арганізаваў вытворчасць дыягнастычных матэрыялаў, неабходных для медыцынскіх біяхімічных даследаванняў.

Публікацыі

правіць
  • Экстракция гомологов и их энергия гидратации (у сааўт.) //Журнал физической химии. 1987. Т. 61, № 4;
  • Пленочный хлоридселективный электрод на основе трихлормеркуриата тринонилоктадециламмония (разам з С. В. Ламака, В. Л. Ламакам) // Журнал аналитической химии. 2000. Т. 55, № 4.
  • Анионообменная экстракция кислотных красителей солями тринонилоктадециламмония / А. Р. Цыганов, Е. М. Рахманько, Г. Л. Старобинец / Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. — 1980. — № 2. — С. 61—66

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць