Яўген Алегавіч Нікіцін

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Яўген Нікіцін)

Яўген Нікіцін (нар. 9 красавіка 1993, Рэчыца) — беларускі футбаліст, нападнік рэчыцкай ДЮСШ-2.

Футбол
Яўген Нікіцін
Поўнае імя Яўген Алегавіч Нікіцін
Нарадзіўся 9 красавіка 1993(1993-04-09)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь ДЮСШ-2 (Рэчыца)
Пасада старшы трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 10 (1)
2012   Беларусь Бяроза-2010 27 (2)
2013   Беларусь Бяроза-2010 14 (8)
2015   Беларусь Бяроза-2010 2 (0)
2016—2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 57 (8)
2019—2020 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 35 (8)
2023— Беларусь ДЮСШ-2 (Рэчыца) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (1)
Трэнерская кар’ера
2023— Беларусь ДЮСШ-2 (Рэчыца) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 снежня 2014

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ДЮСШ горада Рэчыца, з 2010 выступаў за дубль мінскага «Дынама». Сезон 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а першую палову 2013 года зноў правёў за дубль «Дынама». Забіўшы за паўгады ў турніры дублёраў 7 галоў, улетку 2013 года зноў адправіўся ў Бярозу. На гэты раз адзначыўся 8 галамі, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе.

У пачатку сезона 2014 зноў вярнуўся ў «Дынама». Пачаў сезон за дубль, але неўзабаве стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу мінчан. 15 мая 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўны на 87-й хвіліне замест Эрнана Фігерэда ў матчы з БАТЭ (0:0). Ужо ў наступным сваім матчы, 26 мая 2014 года, забіў свой першы гол за «Дынама», усталяваўшы тым самым канчатковы лік у матчы са «Слуцкам» (3:0).

З верасня 2014 года перастаў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, працягваючы гуляць за дубль. У студзені 2015 года зноў быў пераведзены ў «Бярозу-2010»[3]. Здолеў добра праявіць сябе ў «Бярозе-2010» падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, і ў сакавіку 2015 года адправіўся на турэцкі збор разам з асноўнай камандай «Дынама»[4], аднак сезон 2015 распачаў у бярозаўскім клубе. У выніку, аднак, амаль не гуляў з-за службы ў арміі.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у гродзенскі «Нёман», але неўзабаве пакінуў клуб з-за атрыманай траўмы[5]. У выніку, сезон 2016 пачаў у складзе мінскага «Тарпеда».

Сезон 2018, у якім «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, пачынаў у дублі, з чэрвеня пачаў гуляць за асноўную каманду, аднак у жніўні трапіў на лаўку запасных. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[6] і неўзабаве стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[7]. Аднак, у сакавіку 2019 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», з якім у красавіку падпісаў кантракт[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе «Спадарожніка». У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з рэчыцкім клубам[9]. У сезоне 2020 дапамог «Спадарожніку» перамагчы ў Першай лізе, аднак сам у другой палове сезона не гуляў з-за траўмы і пасля пакінуў каманду.

У пачатку 2023 года далучыўся да рэчыцкай ДЮСШ-2 у якасці старшага трэнера[10], таксама стаў выхадзіць на поле ў якасці іграка.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Дынама   25 3
2011 дубль Дынама   25 5
2012 Д2 Бяроза-2010   27 2
2013 (1) дубль Дынама   17 7
2013 (2) Д2 Бяроза-2010   14 8
2014 Д1 Дынама   10 1
2015 Д2 Бяроза-2010   2 0
2016 Д2 Тарпеда   23 5
2017 Д2 Тарпеда   26 3
2018 Д1 Тарпеда   8 0
2019 Д2 Спадарожнік   24 6
2020 Д2 Спадарожнік   11 2

Зноскі

Спасылкі правіць