Яўген Паўлавіч Дзямідчык

Яўген Паўлавіч Дзямідчык (2 студзеня 1925, Барысаў — 1 красавіка 2010) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1988). Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1997).

Яўген Паўлавіч Дзямідчык
Дата нараджэння 2 студзеня 1925(1925-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2010(2010-04-01) (85 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург, анколаг, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1987)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За адвагу» ордэн Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1957). У 1966—1974 гг. асістэнт, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі, адначасова галоўны хірург Мінскага гарздраўаддзела (1966—1987), у 1974—1996 гг. загадчык кафедры анкалогіі Мінскага медыцынскага інстытута. З 1996 г. прафесар Мінскага медыцынскага інстытута, у 1990—2000 гг. кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 1998—2006 гг. кіраўнік даследчай групы Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2003 г. галоўны навуковы супрацоўнік цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, з 2005 г. прафесар ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт». 

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя працы ў галіне хірургіі і анкалогіі. Даказаў, што вялікі рост захворвання дзяцей на рак шчытападобнай залозы ў Беларусі абумоўлены дзеяннем падвышанай радыяцыі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ім вызначаны клініка-біялагічныя асаблівасці радыяцыйна-індукаванага рака шчытападобнай залозы ў дзяцей, устаноўлены адрозненні генетычных пашкоджанняў у залежнасці ад гісталагічнага тыпу пухліны, распрацавана тэхніка аптымальных першасных і паўторных хірургічных умяшанняў пры рэцыдывах і метастазах гэтай пухліны. Прапанаваў метад камбінаванага лячэння хворых неаперабельным тырэоідным ракам і вызначыў эфектыўнасць радыаёдтэрапіі пры лёгачных метастазах рака шчытападобнай залозы ў дзяцей і падлеткаў, якія атрымалі апраменьванне падчас Чарнобыльскай катастрофы. Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій і даведнікаў па хірургіі, эндакрыналогіі і гастраэнтэралогіі, 11 патэнтаў на вынаходствы. 

Узнагароды правіць

  • Міжнародная мемарыяльная прэмія свету імя д-ра Нага (2002, Японія) за дапамогу пацярпелым ад радыеактыўнага апраменьвання, удасканаленне метадаў лячэння і навуковыя дасягненні. 
  • ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985),
  • ордэн Францыска Скарыны (2004), медалём «За адвагу» (1945),

Асноўныя працы правіць

  • Справочник по клинической эндокринологии. Мн., 1996.
  • Рак щитовидной железы у детей: Последствия аварии на Чернобыльской АЭС. М.: Медицина, 1996 (совм. с Лушниковым Е. Ф., Цыбом А. Ф.).
  • Thyroid cancer and iodine deficiency in children of Belarus // Radiation and Thyroid Cancer. Eds. G.Thomas, A.Karaoglou, E.D.Williams. World Scientific, 1999 (with coauthors).
  • Thyroid Cancer in Chernobyl Children // Thyroid Cancer. Biersack H.-J., Grunwald F. (eds). Springer, 2001 (with coauthors).

Спасылкі правіць

  1. а б Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі — 2015.