Яўген Паўлавіч Лявонаў
Яўген Паўлавіч Лявонаў (2 верасня 1926, Масква — 29 студзеня 1994, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1992).
Яўген Паўлавіч Лявонаў | |
---|---|
руск.: Евгений Павлович Леонов | |
Род дзейнасці | акцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, комік, тэлеакцёр |
Дата нараджэння | 2 верасня 1926[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1994[2][3] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Андрэй Яўгенавіч Лявонаў |
Месца працы | |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Маскоўскую драматычную студыю (1948). З 1948 года працаваў у маскоўскіх тэатрах імя К.Станіслаўскага, тэатры У.Маякоўскага, з 1972 года ў тэатры «Ленком». Камедыйны, характарны акцёр, па-майстэрску валодаў сродкамі гумару і сатыры. У камедыйных ролях умеў паказаць драматызм вобраза: Іванаў («Іванаў», А.Чэхава, 1975), Важак («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, 1983), Тэўе («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, 1989). З 1947 года здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Паласаты рэйс» (1960), «Данская аповесць» (1965), «Трыццаць тры» (1966), «Джэнтльмены ўдачы», «Беларускі вакзал» (абодва 1971), «Старэйшы сын», «Афоня» (абодва 1975), «Прэмія» (1975), «Асенні марафон» (1980, Дзяржаўная прэмія Расіі 1981), «Кін-дза-дза!» (1986), «Забіць дракона» (1989), «Пашпарт» (1990), «Насця» (1993).
Фільмаграфія
правіць- 1961 — Паласаты рэйс
- 1969 — Зігзаг поспеху
- 1969 — Гары, гары, мая зорка
- 1970 — Беларускі вакзал
- 1971 — Джэнтльмены ўдачы
- 1972 — Гоншчыкі
- 1972 — Вялікі перапынак
- 1975 — Афоня
- 1978 — Звычайны цуд
- 1979 — «Асенні марафон» — Васіль Ігнатавіч Харытонаў, слесар, сусед Бузыкіна
- 1980 — Аб бедным гусары замовіце слова
- 1986 — Кін-дза-дза!
Зноскі
- ↑ а б Леонов Евгений Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119173956 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Evgeni Leonov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)