Яўген Пятровіч Іваноў

Яўген Пятровіч Іваноў (нар. 21 студзеня 1939, в. Дзернавая, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі гематолаг. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1976). Галоўны гематолаг (1988—1996), галоўны дзіцячы гематолаг (1989—1992) Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Яўген Пятровіч Іваноў
Дата нараджэння 21 студзеня 1939(1939-01-21) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1974)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962).

Працаваў у НДІ гематалогіі і пералівання крыві (1965—1970, у 1968—1970 — загадчык лабараторыі згусання крыві; і ў 1988—1999 — дырэктар); Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў (1970—2000; з 1974 — прафесар кафедры клінічнай і лабараторнай дыягностыкі, з 1978 — загадчык кафедры гематалогіі і трансфузіялогіі); Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2001; у 2001—2002 — загадчык кафедры клінічнай медыцыны, 2003—2007 — прафесар кафедры фармацыі, з 2008 — прафесар кафедры радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне канцэрагенных эфектаў малых доз чарнобыльскай радыяцыі; гемастазіялогія; клінічная гематалогія; трансплантацыя касцявога мозгу; лейкеміі ў сувязі з аварыяй на ЧАЭС. Стваральнік беларускай школы гемастазіёлагаў. 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Узнагароды правіць

Медаль «За доблесную працу» (1970), значок «Выдатнік аховы здароўя» (1983) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Геморрагии и тромбозы при лейкозах : (патогенез, клиника, диагностика и терапия) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.29 / Иванов Евгений Петрович. — Рига, 1973.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Иванов Евгений Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 693.
  • Іваноў Яўген Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 154. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Иванов Евгений Петрович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 161—163.