Яўген Рэанальдавіч Макарэвіч

Яўген Рэанальдавіч Макарэвіч (нар. 1957) — беларускі ўрач, хірург-траўматолаг, артапед. Доктар медыцынскіх навук (2003). Прафесар кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на базе 6-й гарадской клінічнай бальніцы, г. Мінск[2].

Яўген Рэанальдавіч Макарэвіч
Дата нараджэння 1957
Род дзейнасці урач, хірург, траўматолаг, артапед, медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (2003)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння ў 1980 годзе лячэбнага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута працуе ў 6 ГКБ г. Мінска: спачатку на пасадзе ўрача траўматолага-артапеда, а з 1989 па 2007 гг. — загадчыка траўматолага-артапедычнага аддзялення для дарослых. З 2007 года — прафесар, а з 2014 года — загадчык кафедры траўматалогіі і артапедыі БДМУ (база кафедры — Гарадскі клінічны цэнтр траўматалогіі і артапедыі ў 6 ГКБ г. Мінска)[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Прафесійныя інтарэсы: траўматычныя пашкоджанні; артапедычныя захворванні костак і суставаў; хірургічнае лячэнне траўм; паталогія каленнага і тазасцегнавога суставаў і інш[2].

У 2008 годзе прысвоена званне прафесара. Падрыхтаваў цэлую плеяду ўрачоў і маладых вучоных, якія працуюць у розных клініках краіны і блізкага замежжа[3].

З’яўляецца старшынёй Рэспубліканскага таварыства траўматолагаў-артапедаў[3].

Неаднаразова выступаў з дакладамі і паведамленнямі на пасяджэннях таварыства траўматолагаў-артапедаў, розных канферэнцыях, кангрэсах, сімпозіумах па траўматалогіі і артапедыі, якія праводзіліся як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі[3].

За час сваёй працоўнай дзейнасці выканаў звыш 8000 аператыўных умяшанняў пры рознай паталогіі апорна-рухальнага апарата, у тым ліку ўнікальныя рэканструктыўныя аперацыі на плечавым суставе[3].

Мае 20-гадовы практычны вопыт эндапратэзавання тазасцегнавога і каленнага суставаў — выканана больш за 3000 аперацый. Урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.