Яўген Савойскі (ням.: Prinz Eugen von Savoyen, 18 кастрычніка 1663 — 21 красавіка 1736) — палкаводзец Свяшчэннай Рымскай імперыі французскага паходжання, генералісімус.

Яўген Савойскі
Генералісімус прынц Яўген Савойскі
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1663(1663-10-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1736(1736-04-21)[1][4][…] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Eugene Maurice, Count of Soissons[d][6]
Маці Olympia Mancini[d][6]
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць Свяшчэнная Рымская імперыя
Род войскаў Army of the Holy Roman Empire[d]
Званне Генералісімус
Камандаваў Імперская армія
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
рыцар ордэна Залатога руна
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачатак кар’еры. Кампаніі 1690-х

правіць

Яўген нарадзіўся ў Парыжы. Ён быў малодшым сынам графа дэ Суасона і яго жонкі Алімпіі Манчыні, пляменніцы кардынала Мазарыні. З боку бацькі Яўген належаў да старажытнага роду герцагаў Савойскіх, быўшы праўнукам савойскага герцага Карла Эмануіла I.

Пасля выгнання маці з Францыі ў сувязі са справай аб ядах, 20-летні Яўген адправіўся абараняць абложаную туркамі Вену, дзе пад яго камндваннем ваяваў полк драгунаў. Пасля гэтага Яўген Савойскі браў удзел у вызваленні Венгрыі ад турэцкіх войскаў у 1684—1688 гадах.

У 1690 годзе ён быў прызначаны камандуючым аўстрыйскімі войскамі ў Італіі і злучыўся з герцагам савойскім Віктарам-Амадэем. Апошні насуперак парадам Яўгена ўступіў з французамі ў бой пры Стафардзе, быў разбіты, і толькі адвага і распарадлівасць Яўгена выратавалі саюзныя войскі ад канчатковай гібелі.

У 1691 годзе Яўгеній прымусіў маршала Каціна зняць аблогу крэпасці Кані; у тым жа 1691 годзе з авангардам арміі герцага Савойскага ўварваўся ў Дафінэ і авалодаў некалькімі крэпасцямі.

У 1697 годзе атрымаў бліскучую перамогу над туркамі пры Зенце, якая спрыяла складанню ў 1699 г. выгоднага для Аўстрыі Карлавіцкага міру.

У 1701 годзе, прызначаны галоўнакамандуючым у Італіі, ён здзейсніў цяжкі пераход праз Трыдэнцкія Альпы і пасля перамог пры Капры і Кіяры заняў Ламбардыю да ракі Оліа. Кампанію 1702 года ён распачаў раптоўным нападам на Крэмону, прычым быў узяты ў палон маршал Вілеруа; затым вельмі ўдала абараняўся супраць праўзыходных сіл герцага Вандома.

Прызначаны прэзідэнтам гофкрыгсрата, Яўген прыняў шэраг мер, якія выратавалі Аўстрыю ад найвялікшай небяспекі, у якую паставілі яе паўстанне венграў і поспехі французаў у Баварыі.

У 1704 годзе разам з герцагам Мальбара Яўген атрымаў перамогу пры Гохштэце, якая прывяла да адпадзення Баварыі ад саюза з Людовікам XIV.

У 1705 годзе Яўгеній быў пасланы ў Іспанію, дзе спыніў поспехі Вандома, а ў 1706 годзе атрымаў перамогу пад Турынам, якая прымусіла французаў выйсці з Італіі.

У 1707 годзе ён уварваўся ў Праванс і трымаў у аблозе Тулон, але беспаспяхова; у 1708 годзе разам з Мальбара разбіў Вандома пры Аўдэнардэ і ўзяў Ліль, а ў 1709 годзе нанёс Вілару паразу пры Мальплаке.

У 1712 годзе Яўген быў разбіты пры Дэнене і ў 1714 годзе падпісаў Раштацкі мір.

5 жніўня 1716 года Яўгеній Савойскі выйграў Петраварадзінскую бітву (ням. Schlacht von Peterwardein) з арміяй Асманскай імперыі пад кіраўніцтвам вялікага візіра Дамад Алі пашы, што дазволіла спыніць серыю вайсковых поспехаў турак на Балканах..

Зноскі

  1. а б Евгений, принц Савойский и Кариньянский // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1912. — Т. 9. — С. 274–275.
  2. Alexander Marie Norbert Lernet-Holenia Eugene of Savoy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Евгений Савойский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Eugenio di Savoia-Soissons // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Dr. Constant v. Wurzbach Savoyen, Eugen Prinz von // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 296.
  6. а б Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

правіць