Яўген Станіслававіч Зайцаў

Яўген Станіслававіч Зайцаў (нар. 2 чэрвеня 1970, Мсціслаў Магілёўскай вобласці) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Яўген Станіслававіч Зайцаў
Нараджэнне 2 чэрвеня 1970(1970-06-02) (53 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Ваенная служба
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» II ступені ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваеннае камандна-інжынернае вучылішча ракетных войскаў імя Маршала Савецкага Саюза М. І. Крылова, Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства.

З 1992 года праходзіў ваенную службу на розных пасадах — ад інжынера аддзялення ракетнага палка да камандзіра артылерыйскай брыгады. З 2012 года па 2019 год — ваенны камісар Брэсцкай вобласці, начальнік Брэсцкага гарнізона.

Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання, дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» II і III ступені[1].

Зноскі