Яўген Сяргеевіч Шатохін
Яўген Сяргеевіч Шатохін (25 лютага 1947, Пінск — 22 студзеня 2012, Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак, педагог, грамадскі дзеяч.
Яўген Сяргеевіч Шатохін | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2012 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 лютага 1947 года ў Пінску.
У 1958—1962 гадах займаўся маляваннем у выяўленчай студыі Дома піянераў г. Пінска.
Пасля васьмі класаў з’ехаў у Бранск, паступіў у рамеснае вучылішча і вучыўся ў вячэрняй школе. Атрымаў мастацкую адукацыю ў Арлоўскім педагагічным інстытуце (на мастацка-графічным факультэце, але не закончыў) і Харкаўскім мастацка-прамысловым інстытуце, які закончыў у 1973 годзе.
У 1970-1980-я гады жыў і працаваў у Валагодскай і Архангельскай абласцях РСФСР.
У 1987 годзе вярнуўся ў Пінск, арганізаваў у 1988 годзе Пінскую дзіцячую школу выяўленчага мастацтва, якой кіраваў да 1997 года.
У 1990—1999 гадах — дэпутат Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня камісіі па культуры, справах рэлігіі і спорту.
З пачатку 1990-х гадоў — член сейма КХП-БНФ.
У 1992 годзе — стыпендыят майстэрні «Альтэна» ў Альтэне (Германія).
У 1999 годзе трапіў пад судовы пераслед уладай за палітычную дзейнасць.
Член Саюза мастакоў СССР з 1982 года. У 1989—1991 гадах і 2004 годзе — член Праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Уваходзіў у мастацкую суполку «Пагоня». У 2010 годзе абраны ў кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў.
Памёр 22 студзеня 2012 года. Пахаваны ў Пінску[1].
Творчасць
правіцьЗ 1972 года удзельнічаў ва ўсесаюзных, рэспубліканскіх, замежных выставах (акварэль, малюнак, афорт, літаграфія).
Цыкл «Па Беламор’і» (малюнак, літаграфія, лінарыт, 1977—1981 г.г.);
Нізкі: «Паўночная вёска» (літаграфія, 1972), «Засваенне Поўначы» (Літаграфія, 1973), «Час палёту» (літаграфія, 1981), «Паўночнае надвор’е» (малюнак, 1984), «Была вайна…» (афорт, 1984), «Суханскія навальніцы» (малюнак, 1985), «Блізкасць космасу» (афорт, 1985), «Спатканне з восенню» (малюнак, 1986), «Вяртанне дамоў» (малюнак, 1988), «Краявіды чыстай зоны» (малюнак, 1989), «У Паўночнай Францыі» (акварэль, 1992—2001), «Блакітны бераг у Правансе» (малюнак, 1997), «Мой горад» (акварэль, 1997—1998), «Сцяжынкі Язэпа Драздовіча» (малюнак, 1999), «Гарбузовая восень» (малюнак, 1999), «Палескія вандроўкі» (малюнак, 1998—2001), «Неба і зямля Фердынанда Рушчыца» (малюнак, 2000), «Маўклівыя сведкі. Прысвячаецца 80 угодкам Слуцкага Збройнага Чыну» (малюнак, 2000), «Парыжскія масты» (малюнак, 2001), «Я нарадзіўся тут…» (малюнак, 2001), «Сцяжынкі Язэпа Драздовіча-II» (малюнак, 2001), «На сваёй зямлі» (малюнак, 2002 ), «Grand guerre. Памяць» (малюнак, 2002), «Peronne — ville sur Somme» (афорт, 2003), «Chemin de memoir» (афорт, 2003), «Землякі Васіля Быкава» (малюнак, 2004), «Цішыня ў Бычках» (малюнак, 2004), «Прыпяцкія сюжеты. Прысвячаецца У. Караткевічу» (малюнак, 2005), «На шляху памяці» (акварэль, 2005), «Вушацкія аўтографы» (малюнак, 2006), «Янаўскія росы» (малюнак, 2006), «Па слядох Напалеона Орды» (малюнак, 2006), «Першы снег у Валодзькаве» (малюнак, 2007).
Месцазнаходжанне твораў
правіць- Нацыянальны мастацкі музей Беларусі (Мінск),
- Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск),
- Музей Беларускага мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША),
- Гісторыка-культурны музей-запаведнік (Заслаўе),
- Музей Беларускага Палесся (Пінск),
- Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (Брэст),
- Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (Полацк),
- Мастацкая галерэя Ады Райчонак (в. Германавічы, Віцебская вобласць),
- Галерэя імя Н. Орды (в. Варацэвічы, Брэсцкая вобласць),
- Фонд Міністэрства культуры Расіі (Масква),
- Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Вялікі Усцюг» (Расія),
- Фонд Саюзу мастакоў Украіны (Кіеў),
- Яхтверф у Берліне (Германія),
- Музей у Санары-сюр-Мэр (Францыя),
- Гарадскі музей Альфрэда Данікура ў Пероне (Францыя),
- Мэрыя Перона (Францыя).
- У прыватных зборах Вялікабрытаніі, Бельгіі, Ірландыі, Фінляндыі, Германіі, Францыі, Паўднёвай Афрыкі, Егіпта, ЗША, Расіі.
Творы
правіць- Палац Сапегаў
- Маўклівыя сведкі
- Па-над Прыпяццю
- Дарога на Брэст
- Марочыўшчына
- Крыж у Церабні
- У маім горадзе
- Сакавік у Пінску
- Светлая восень
- Масток у Кудрычах
- У Вуйвічах
- На сваёй зямлі
- Мой горад
- Могілкі ў Ліплянах
- Кастрычнік на Ясельдзе
Узнагароды
правіць- Ганаровая грамата Саюзу мастакоў РСФСР (1985);
- медаль Conseiller General a Corbie (Францыя) (1993);
- прыз Соnsieller General a Peronne (Францыя) (1997);
- прыз Нацыянальнай Асамблеі (Францыя) (2002);
- прыз Соnsieller General a Peronne (Францыя) (2003);
- ганаровы грамадзянін горада Альбер (Францыя) (2003);
- медаль горада Перон (Францыя) (2004);
- медаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2004);
- медаль і спецыяльны дыплом на выставе «L’art du Tamp» у Рыбмон-сюр-Анкры (Францыя) (2008).
Памяць
правіцьУ 2017 годзе ў Пінску ўлады адмовіліся на афіцыйным узроўні адзначаць 70-годдзе Яўгена Шатохіна. У маі 2018 года Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся» прапанавала ўладам Пінска і мясцоваму Савету дэпутатаў надаць імя Яўгена Шатохіна гарадской мастацкай школе[2]. Ініцыятыва не атрымала падтрымку чыноўнікаў[3].
Крыніцы
правіць- ↑ 25 лютага 2012 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Я. С. Шатохіна (1947–2012), графіка, жывапісца(нявызн.). www.kb.brl.by. Праверана 13 верасня 2024.
- ↑ Будет ли пинская художка носить имя её основателя? — Пинский бизнес-каталог «Мой Пинск». Каталог заведений, новости Пинска, афиша, курсы валют.(недаступная спасылка). web.archive.org (29 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2018. Праверана 13 верасня 2024.
- ↑ Известный белорусский художник не заслужил? — https://pinsk.eu (руск.). PINSK.EU (26 чэрвеня 2018). Праверана 13 верасня 2024.
Спасылкі
правіць- Сайт Яўгена Шатохіна
- Артыкул Змітра Кісяля: Яўген ШАТОХІН: «Мае мастацтва будзе жыць…» Архівавана 21 жніўня 2011.
- Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі. Новыя творы беларускага мастака Яўгена Шатохіна Архівавана 15 верасня 2009.
- Беларуская інфармацыйная кампанія БелаПАН. Мастак Яўген Шатохін: Можа, упершыню за шмат гадоў атрымалася настолькі пранізліва беларуская выстаўка Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Віртуальны Брэст. Яўген Шатохін: мастак-містык з Берасцейшчыны Архівавана 18 красавіка 2014.
- Артыкул Змітра Кісяля: Крокамі Яўгена Шатохіна Архівавана 4 студзеня 2012.
- Інтэрв’ю Яўгена Шатохіна са Змітром Кісялём