Яўген Фёдаравіч Лунец

вучоны ў галіне нейрафізіялогіі

Яўген Фёдаравіч Луне́ц[1] (29 красавіка 193218 мая 1986) — вучоны ў галіне нейрафізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1982).

Яўген Фёдаравіч Лунец
Дата нараджэння 29 красавіка 1932(1932-04-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1986(1986-05-18) (54 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера нейрафізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Аляксандраўка (зараз Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі. У 1950 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Чэрвень, у 1956 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1956—1960 гг. працаваў практычным урачом у Чэрвеньскім раёне[2]. У 1960—1963 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі па спецыяльнасці «нейрахірургія». Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Давление и скорость кровотока в сонных артериях»[2]. Са студзеня 1964 года працаваў ардынатарам у нейрахірургічным аддзяленні Мінскай абласной клінічнай бальніцы. З 1966 года Я. Ф. Лунец у Беларускім навукова-даследчым інстытуце неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі — малодшы навуковы супрацоўнік, старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік лабароторыі гіпаксіі галаўнога мозгу (са снежня 1967 г.)[2]. У 1971 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Исследование патологических реакций, развивающихся в ткани мозга при острой ишемии»[2]. з 1975 года Я. Ф. Лунец працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе прафесара кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл біялагічнага факультэта, у 1977—1985 гг. яе загадчыка і адначасова загадчыка аддзела біяэнергетыкі навукова-даследчай лабараторыі эксперыментальнай біялогіі.

Навуковая дзейнасць правіць

Я. Ф. Лунцу належаць навуковы працы па даследаванні ўстойлівасці галаўнога мозгу да кіслароднага галадання, пошуку новых хімічных рэчываў процігіпаксічнага ўздзеяння. З’яўляецца аўтарам больш за 80 навуковых прац. Сааўтар шэрагу патэнтаў і рацыяналізатарскіх прапаноў. Сярод апублікаванага:

  • Способ определения хиноксидоредуктазной активности, 1977 (разам з Р. Р. Пятроўскім).
  • Снижение электропроводности как показатель отека мозга при гипоксии. // Третья конференция нейрохирургов Прибалтийских респ., Рига, 1972, 2. (у сааўтарстве)

Узнагароды і званні правіць

Узнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя» (1974)[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць