Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Яўген Шаўчэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Шаўчэнка
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1996(1996-06-06)[1] (23 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 185 см
Вага 70,5 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Мінск
Нумар 13
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — Сцяг Беларусі Мінск 77 (8)
Нацыянальная зборная**
2012 — 2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 4 (0)
2014 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 2 (0)
2016 — 2018 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 13 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2018.

Яўген Шаўчэнка (нар. 6 чэрвеня 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Мінск».

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль клуба.

У чэрвені 2014 года галоўным трэнерам «Мінска» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ўзначальваў дубль. Новы трэнер адразу запрасіў Шаўчэнку разам з іншымі маладымі гульцамі ў асноўную каманду. 6 ліпеня 2014 года Яўген дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне ў матчы з «Нафтанам» (4:0). У канцы сезону стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе мінскага клуба. 29 лістапада 2014 года адзначыўся галявой перадачай у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:1).

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2]. У сезоне 2015 выступаў пераважна за дубль сталічнага клуба, таксама ўдзельнічаў у Юнацкай Лізе чэмпіёнаў. У Вышэйшай лізе ў 5 матчах выхадзіў на замену. У сезоне 2016 здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе мінчан, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. З мая 2017 года стаў трывала выступаць у аснове мінчан, аднак у верасні страціў месца ў складзе. У сезоне 2018 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату і забіў 5 галоў.

У студзені 2019 года падпісаў новы кантракт са сталічным клубам[3].

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск   24 3
2014 Д1 Мінск   6 0
2015 Д1 Мінск   5 0
2016 Д1 Мінск   17 3
2017 Д1 Мінск   19 0
2018 Д1 Мінск   30 5

Зноскі

СпасылкіПравіць