Яўген Аляксандравіч Шыдлоўскі
Яўген Шыдлоўскі (нар. 13 студзеня 1991, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Яўген Аляксандравіч Шыдлоўскі | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 студзеня 1991[1] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец гродзенскага «Белкарда», дарослую кар’еру пачаў у дублі жодзінскага «Тарпеда», дзе выступаў у якасці нападніка. У 2011 годзе правёў чатыры матчы за асноўную каманду. Пазней на працягу трох гадоў выступаў у арэндзе ў Першай лізе, абараняючы колеры «Ліды», «Віцебска» і «Граніта». З апошнім клубам стаў пераможцам Першай лігі. Падчас выступаў у Першай лізе паступова апусціўся на пазіцыю абаронцы.
Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў Жодзіна, аднак у выніку прагляду не падышоў і ў лютым пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Неўзабаве стаў іграком «Гарадзеі»[3], якой па выніках сезона 2015 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[4]. У сезоне 2016 страціў месца ў аснове «Гарадзеі», правёўшы толькі 5 матчаў у Вышэйшай лізе. У пачатку сезона 2017 і ў ліпені 2017 года гуляў у стартавым складзе, астатні ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных, за сезон згуляў у 7 матчах у Вышэйшай лізе і ў двух матчах Кубках Беларусі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[5].
У лютым 2018 года адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон у аснове, аднак у красавіку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў чэрвені.
У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[7], аднак у красавіку таго ж года перабраўся ў «Смалявічы»[8]. У смалявіцкай камандзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з верасня стаў часцей заставацца на лаўцы запасных.
У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[9] і неўзабаве быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[10].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ 2009 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | дубль | Тарпеда | 25 | 2 | |
2009 | дубль | Тарпеда | 17 | 5 | |
2011 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 4 | 0 | |
2012 | Д2 | Ліда | 18 | 1 | |
2013 | Д2 | Віцебск | 21 | 1 | |
2014 | Д2 | Граніт | 26 | 1 | |
2015 | Д2 | Гарадзея | 26 | 3 | |
2016 | Д1 | Гарадзея | 5 | 0 | |
2017 | Д1 | Гарадзея | 7 | 0 | |
2018 | Д2 | Ліда | 19 | 2 | |
2019 | Д2 | Смалявічы | 18 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Evgeni Shidlovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Патоцкий, Якимов и Шидловский не подошли «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Павлючек, Шидловский и Толканица подписали контракты с «Городеей» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Тупчий перешел в «Городею», Шидловский продлил контракт (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Ярославский, Йоксимович, Шидловский и Якубович покидают «Городею» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Гнедько и Шидловский подписали соглашения с "Лидой" (руск.). football.by (20 лютага 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды" (руск.). football.by (16 студзеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Шидловский — игрок «Смолевичей»! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Смалявічаў» (10 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2019.
- ↑ "Смолевичи" расстались с четырьмя футболистами (руск.)(недаступная спасылка). football.by (10 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021.
- ↑ Футбол. "Дело о договорняках". Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2021.