Яўген Ігаравіч Шыкаўка
Яўген Шыкаўка (нар. 15 кастрычніка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Карона» з Кельцаў.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Яўген Ігаравіч Шыкаўка | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 кастрычніка 1992[1][2] (31 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг[4] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Карона | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 99 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец барысаўскага БАТЭ, з 2010 года гуляў за дубль клуба. У ліпені 2012 года разам з Мікітам Рочавым быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»[5], але яшчэ да канца сезона пакінуў «Полацк» праз канфлікт з галоўным трэнерам Аляксандрам Трайдуком[6]. Сезон 2013 правёў у «Слоніме», пасля чаго далучыўся да мазырскай «Славіі», аднак не здолеў замацавацца ў складзе і ў ліпені 2014 года пакінуў клуб[7].
Пасля зыходу са «Славіі» далучыўся да клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. Хутка стаў адным з лідараў сталічнага клуба, у сезоне 2015 забіў 16 галоў у Першай лізе. Улетку 2015 года меў прапановы ад клубаў Вышэйшай лігі, але застаўся ў «Крумкачах»[8].
2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. У гэтым жа матчы забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, усталяваўшы канчатковы лік матча (1:1). У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 года[9]. 29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[10] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[11], пасля чаго стаў іграком «Слуцка»[12]. У складзе слуцкай каманды хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2018 з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у лізе.
У снежні 2018 года пакінуў «Слуцк», маючы варыянты працягу кар’еры за мяжой[13] і ў выніку стаў іграком грэчаскага клуба «Ларыса»[14]. У першай палове 2019 года трывала з’яўляўся на полі ў грэчаскай камандзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену, аднак з лета страціў месца ў складзе і перастаў трапляць у заяўку. У студзені 2020 года разарваў кантракт з «Ларысай» і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама»[15]. У сезоне 2020 часцей выхадзіў у стартавым складзе, а ў 2021 годзе стаў пераважна толькі выхадзіць на замену ў канцы сустрэчы.
У ліпені 2021 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр»[16]. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік пакінуў казахстанскі клуб[17]. Неўзабаве стаў іграком «Кароны» з Першай лігі Польшчы[18]. Па выніках сезона 2021/22 разам з клубам выйшаў у Экстраклясу, а ў сезоне 2022/23 дапамог «Кароне» захаваць месца ў элітным дывізіёне, адзначыўшыся шасцю галамі ў чэмпіянаце. У маі 2023 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год[19].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ 2012 годзе згуляў у трох матчах за малодшую моладзевую зборную Беларусі.
9 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Фінляндыі (0:2).
Дасягненні
правіць- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | БАТЭ | 9 | 0 | |
2011 | дубль | БАТЭ | 32 | 1 | |
2012 (1) | дубль | БАТЭ | 11 | 1 | |
2012 (2) | Д2 | Полацк | 8 | 0 | |
2013 | Д2 | Слонім | 25 | 2 | |
2014 (1) | Д2 | Славія | 12 | 0 | |
2014 (2) | Д3 | Крумкачы | 12 | 3 | |
2015 | Д2 | Крумкачы | 29 | 16 | |
2016 | Д1 | Крумкачы | 29 | 4 | |
2017 (1) | Д1 | Крумкачы | 12 | 1 | |
2017 (2) | Д1 | Слуцк | 14 | 3 | |
2018 | Д1 | Слуцк | 29 | 11 | |
2018/19 (2) | Д1 | Ларыса | 15 | 1 | |
2019/20 (1) | Д1 | Ларыса | 0 | 0 | |
2020 | Д1 | Дынама | 28 | 11 | |
2021 (1) | Д1 | Дынама | 11 | 0 | |
2021 (2) | Д1 | Шахцёр | 5 | 1 | |
2021/22 (2) | Д2 | Карона | 16 | 3 | |
2022/23 | Д1 | Карона | 31 | 6 |
Крыніцы
правіць- ↑ Evgeni Shikavka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yevgeniy Shikavka // FBref.com
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ https://teams.by/yevgeny-shikavka/player-1441/
- ↑ БАТЭ отдал в аренду еще двух игроков
- ↑ Евгений Шикавка: «Главный шутник - Фил. Гаев и я следом, на подходе «леон киллер», «хитмен»
- ↑ Миненков и Щербаков перейдут в «Славию»
- ↑ Олег Дулуб: «У Шикавки было сразу три приглашения из высшей лиги»
- ↑ Шикавка и Иванов до конца 2018 года продлили контракты с "Крумкачами"
- ↑ Пять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты
- ↑ Яшин и Шикавка расторгли контракт с "Крумкачами"
- ↑ Шикавка перешел в "Слуцк"
- ↑ Шикавка покинул "Слуцк"
- ↑ Евгений Шикавка стал игроком греческого клуба АЕЛ
- ↑ Шикавка - игрок минского "Динамо"
- ↑ Карагандинский "Шахтер" объявил о подписании контракта с Шикавкой
- ↑ Карагандинский "Шахтер" объявил о расставании с Шикавкой
- ↑ Шикавка перешел в польскую "Корону"
- ↑ Евгений Шикавка подписал новый контракт с "Короной" (руск.). football.by (30 мая 2023). Праверана 31 мая 2023.