Яўген Юр’евіч Валошын

(Пасля перасылкі з Яўген Юр'евіч Валошын)

Яўген Юр’евіч Валошын (нар. 1986, Мінск) — беларускі музыкант і журналіст.

Яўген Валошын
Яўген Валошын, 2008 год
Яўген Валошын, 2008 год
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Юр’евіч Валошын
Дата нараджэння 17 сакавіка 1986(1986-03-17) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, журналіст
Інструменты Гітара
Жанры Поп-рок, рэгі
Калектывы Jab Club (з 2009 HandmadE)
Лэйблы Panda Promotion

Нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. Навучаўся ў беларускамоўнай школе № 84. У 2004 годзе скончыў Ліцэй БДУ. У 2009 — Інстытут журналістыкі БДУ. Пасля працаваў у «Еўрапейскім радыё для Беларусі» ды газеце «Камсамольская праўда». У 20102011 гадах узначальваў аддзел журналісцкіх расследаванняў у газеце «Звязда». Узнагароджваўся за лепшыя журналісцкія расследаванні на конкурсе «Вольнае слова» за 2009[1] і 2010[2] гады. Пасля выдання 3 кастрычніка 2009 года яго першага ўганараванага артыкула «У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі?»[3] у краіне забаранілі продаж спайсу. Другую ўзнагароду прысудзілі адразу за 2 артыкулы «Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне»[4][5] і «Бітва за роднае слова»[6][7][8].

Займаецца тайскім боксам ды стаўся прызёрам студэнцкага першынства Беларусі 2009 года. З 2008 года грае, спявае ды піша музыку ў гурце Jab Club (з 2009-га[9] — HandMade).

Крыніцы правіць

  1. Вынікі «Вольнага слова-2009»(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (7 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2017. Праверана 30 мая 2017.
  2. Вынікі «Вольнага слова-2010»(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (7 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2021. Праверана 30 мая 2017.
  3. Яўген Валошын. У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі? // Звязда : газета. — 3 кастрычніка 2009. — № 209 (26817). — С. 4. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014.
  4. Яўген Валошын. Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне (частка 1) // Звязда : газета. — 19 лістапада 2010. — № 227 (26835). — С. 8. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  5. Яўген Валошын. Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне (частка 2) // Звязда : газета. — 20 лістапада 2010. — № 228 (26836). — С. 10. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  6. Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 1) // Звязда : газета. — 28 снежня 2010. — № 254 (26861). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  7. Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 2) // Звязда : газета. — 29 снежня 2010. — № 255 (26862). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  8. Яўген Валошын. Бітва за роднае слова (частка 3) // Звязда : газета. — 30 снежня 2010. — № 255 (26863). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  9. Глеб Лабадзенка. Jab Club пераназваўся ў HandmadE і зьняў першы кліп(недаступная спасылка). Тузін гітоў (15 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2018. Праверана 30 мая 2017.

Спасылкі правіць