Яўген Уладзіміравіч Яблонскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Яўген Яблонскі)

Яўген Яблонскі (нар. 10 мая 1995, Чэрвень) — беларускі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Яўген Яблонскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Уладзіміравіч Яблонскі
Нарадзіўся 10 мая 1995(1995-05-10)[1][2][…] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 181 (10)
2022—2023 Рэспубліка Кіпр Арыс (Лімасол) 40 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2014—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 28 (3)
2019— Беларусь Беларусь 32 (3)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 чэрвеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера Правіць

Пачаў займацца футболам у чэрвенскай ДЮСШ. Пазней перабраўся ў мінскую школу «Змена», адтуль — у Барысаўскае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву. З лета 2012 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2013 стаў адным з асноўных ігракоў дубля.

29 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы з «Белшынай». У першым жа матчы ў аснове адзначыўся галявой перадачай. У кастрычніку 2014 года ўжо трывала замацаваўся ў цэнтры паўабароны барысаўскага клуба. 27 кастрычніка 2014 года забіў свой першы гол у чэмпіянаце Беларусі (у браму жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»).

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[3]. У 2015—2016 гадах трывала гуляў у асноўнай камандзе, у сезоне 2016 часам выкарыстоўваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У сезоне 2017 спачатку гуляў у стартавым складзе барысаўчан у якасці цэнтральнага абаронцы, пазней страціў месца ў аснове. У сезоне 2018 вярнуў месца ў стартавым складзе.

У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[4]. У сезоне 2019 замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў каманды. У верасні 2019 года падоўжыў пагадненне з клубам[5]. У 2020—2021 гадах заставаўся трывалым іграком стартавага складу, дапамагаў барысаўчанам выйграць сярэбраныя медалі чэмпіянату і два Кубка Беларусі, у сезоне 2021 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў барысаўскі клуб[6] і ў хуткім часе падпісаў пагадненне на 2,5 гады з кіпрскім «Арысам»[7]. У «Арысе» рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Па выніках сезона 2022/23 разам з камандай стаў чэмпіёнам Кіпра. Пакінуў «Арыс» у ліпені 2023 года[8].

Міжнародная кар’ера Правіць

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы зборнай, правёў за яе 28 матчаў і забіў 3 гола.

6 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі.

Палітычныя погляды Правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[9].

Дасягненні Правіць

Заўвагі Правіць