Яўлалія Паўлаўна Казановіч
Яўлалія Паўлаўна Казановіч (15 (27) чэрвеня 1885, маёнтак Кудзіна[2] Бялыніцкая воласць Магілёўскай губерні, цяпер Бялыніцкі раён — студзень 1942, Ленінград) — расійская бібліёграф, фалькларыстка.
Яўлалія Паўлаўна Казановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (27) чэрвеня 1885[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | студзень 1942[1] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | бібліёграф, фалькларыстка |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьЗ роду Казановічаў герба «Гржымала», вядомага на Магілёўшчыне з XVI ст., з часам збяднелага. Бацька — Павел Казановіч, служыў міравым пасрэднікам. Скончыла Магілёўскую жаночую гімназію (1902). Каб забяспечваць сябе пасля гімназіі працавала карэктарам у «Магілёўскіх губернскіх ведамасцях», у 1904 годзе тамсама дэбютавала ў друку нататкамі пра жыццё горада.[3]
У 1905 годзе пераехала ў Пецярбург, паступіла на Бястужаўскія жаночыя курсы, навучанне зацягнулася на восем гадоў — адной з прычын гэтага быў сталы пошук сродкаў на жыццё. Яшчэ ў 1911 годзе запрошана на працу ў Пушкінскі Дом (будучы ІРЛІ АН СССР, цяпер ІРЛІ РАН), з якім была звязана ўсё далейшае жыццё. Спачатку працавала каталагізатарам, займалася апісаннем рукапісаў і апрацоўкай кніг, з 1919 года — бібліятэкарам і навуковым супрацоўнікам.[3]
Навуковыя інтарэсы Казановіч у галіне рускай літаратуры былі досыць шырокімі — ад Цютчава і Гогаля да Пісарава, таксама займалася асобай паэткі і перакладчыцы Караліны Яніш , каханай Адама Міцкевіча.[3]
Важнай сферай дзейнасці Казановіч было вывучэнне беларускай мовы і народнай творчасці. Яшчэ падчас навучання на Бястужаўскіх курсах яна выступіла з дакладамі пра гаворкі Магілёўскай губерні і беларускую батлейку. У 1912 годзе перадала ў БАН запісаныя ёю ў Магілёўскай губерні беларускія народныя песні. Чэрвень 1914 года правяла ў экспедыцыі ў Рагачоўскім павеце, вывучала мясцовую азяранскую гаворку і фальклор. Паводле ўспамінаў даследчыцы, часам да яе працы ставіліся з недаверам, пыталіся: «нешта нужна у Питярбурхи, як hъварать азиранцы». Справаздача гэтай паездкі была апублікавана сярод вынікаў дзейнасці Імператарскай Акадэміі навук па Аддзяленні рускай мовы і славеснасці ў 1914 годзе. У 1915 годзе часопіс «Живая старина», выдаваны этнаграфічным аддзяленнем РГТ, апублікаваў артыкул Казановіч «Легенда о Святом озере в Белоруссии» (у 1916 годзе выпушчаны асобным адбіткам).[3]
Пасля рэвалюцыі Казановіч не вярталася да беларускай тэматыцы. Працавала ў Пушкінскім Доме да 1929 года. З пачаткам рэпрэсій у Акадэміі навук, падвергнулася кароткачасовага арышту і звольнена. Некалькі гадоў прапрацавала бібліёграфам у інжынерна-тэхнічных установах, затым займалася перакладамі.[3]
Памерла ў студзені 1942 года ў блакадным Ленінградзе, паводле відавочнікаў, у гарадскім Доме пісьменнікаў на Шпалернай, куды прыйшла па працы.[3]
Зноскі
Літаратура
правіць- Востриков А. В. Поездка Е. П. Казанович в Могилёвскую губернию летом 1914 г. Отчет и дневник // Белорусский сборник. Вып. 8. СПб., 2021. С.103-112.
- Міхайлаў П. Жыццё і навуковая дзейнасць Яўлаліі Казановіч. Новыя звесткі, удакладненні, гіпотэзы // Роднае слова. — 2014. ― № 6. ― С. 88―92; № 7. ― С. 74―77; № 8. ― С. 81―84; № 9. ― С. 87―89; № 10. ― С. 82―84; № 11. ― С. 87―89.
- Міцяўская-Жлёб Лаліта. Магілёўская тэрарыстка Лідзія Язерская ў Якуцку. — Койданава: «Кальвіна», 2019.
- Орлова Н. Х. Дневник одного живого существа: из жизни бестужевки : [на материалах дневников, писем и архивных документов Казанович Евлалии Павловны — выпускницы Высших женских курсов (Бестужевских)] / Н. Х. Орлова. — Санкт-Петербург : Парадигма, 2018. — 173 с.
- Писатели современной эпохи : Биобиблиогр. слов. — Москва, 1995. — С. 95.
- Рагойша В. Еўлалія Казановіч і яе запісы беларускага фальклору 1910—1914 гг. Архівавана 7 лістапада 2022. // Фалькларыстычныя даследаванні : Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. навук. арт. Вып. 10 / пад нав. рэд. В. В. Прыемка, Т. В. Лук’янавай; уклад.: Т. А. Марозава. — Мінск, 2013. — ISBN 978-985-442-963-2 — С.19-21.
- Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей. Т. 4 / И. Ф. Масанов. — Москва, 1960.
- Статкевіч-Чабаганаў А. Казановічы герба «Гржымала» // Роднае слова. ― 2011. ― № 4. — С. 87-92.
- Статкевіч-Чабаганаў А. Яўлалія Паўлаўна Казановіч з роду Казановічаў герба «Гржымала» // Роднае слова : Штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2013. — № 1. — С. 75-78 . — ISSN 0234-1360
- Стецкевич-Чебоганов А. В. Я — сын Ваш: Казановичи герба «Гржимала» (Летопись белорусской шляхты). — Минск: Белорусская Православная Церковь, 2012. — 576 с. — ISBN 978-985-511-471-1
Спасылкі
правіць- Баринов И. Евлалия Казанович: между русской литературой и белорусским фольклором // Запісы беларусаведа. 6.11.2022.