Яўнут

(Пасля перасылкі з Яўнут Гедзімінавіч)

Яўнут (у праваслаўі Іван; каля 1308 — пасля 1366) — вялікі князь літоўскі (13411345). Сын Гедзіміна. Родапачынальнік князёў Заслаўскіх.

Яўнут
Jaŭnut. Яўнут (A. Tarasievič, 1675).jpg
князь ізяслаўльскі[d]
1347 — 1366
Нараджэнне 1300
Смерць 1366
Род Гедзімінавічы
Бацька Гедзімін[1]
Маці Еўна
Дзеці Міхаіл Яўнутавіч[d] і Сямён Яўнутавіч[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тастаменту Гедзіміна, стаў вялікім князем па яго смерці ў канцы 1341 года. Яўнута падтрымлівала Еўна, удава Гедзіміна і, магчыма, яго маці, і брат Нарымонта, князь пінскі, большасць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.

Пасля смерці ў 1345 годзе Еўны, Альгерд і Кейстут змовіліся супраць Яўнута, у выніку чаго ён трапіў у палон. Пазней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.

У 1347 памірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць