Яўрэйская энцыклапедыя Бракгаўза і Ефрона

Яўрэйская энцыклапедыя (руск.: Еврейская энциклопедия) — першая выдадзеная ў Расійскай імперыі энцыклапедыя, прысвечаная, паводле азначэння самой энцыклапедыі, «яўрэйству і яго культуры ў мінулым і сучасным».

Яўрэйская энцыклапедыя
руск.: Еврейская энциклопедия
Выданне
Тытульны аркуш ЯЭБЕ (I том)
Аўтар Бракгаўз і Ефрон
Мова арыгінала руская
Выдавецтва Brockhaus–Efron[d]
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

Энцыклапедыя была выдадзена выдавецтвам Бракгаўза і Ефрона ў 16 тамах у 1908—1913 гадах. У яе аснову пакладзена выдадзеная ў Нью-Ёрку ў 1901—1906 гадах «Jewish Encyclopedia[en]». Актыўную дапамогу ў фінансаванні і рэдагаванні энцыклапедыі аказалі барон Давід Гінцбург і доктар Леў Кацнельсон.

У савецкі час Яўрэйская энцыклапедыя не перавыдавалася. У 1991 годзе выдавецтвам «Терра» было выдадзена рэпрынтнае выданне энцыклапедыі.

СпасылкіПравіць