Яўрэйскае пісьмо

(Пасля перасылкі з Яўрэйскі алфавіт)

Яўрэйскі алфавіт — алфавіт, які выкарыстоўваецца ў іўрыце, а таксама ў ідышы, ладзіна і іншых яўрэйскіх мовах дыяспары. Таксама выкарыстоўваўся ў караімскай і крымчакскай мовах.

Яўрэйскае пісьмо
Яўрэйская літара алеф
Яўрэйская літара алеф
Тып пісьма кансанантнае
Мовы іўрыт, арамейская мова, ідыш, сефардская мова, іншыя яўрэйскія мовы
Гісторыя
Месца ўзнікнення Блізкі Усход
Дата стварэння VI—II стагоддзя да н.э.[1]
Перыяд да нашых дзён
Найстаражытны дакумент Тора
Паходжанне

фінікійскае пісьмо

арамейскі алфавіт
Роднасныя арамейскі алфавіт, арабскі алфавіт
Уласцівасці
Напрамак пісьма справа налева
Знакаў 22
Дыяпазон Юнікода U+0590 … U+05FF, U+FB1D … U+FB40
ISO 15924 Hebr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паколькі ў іўрыце выкарыстоўваецца кансанантнае пісьмо, алфавіт складаецца з зычных літар; аднак некаторыя з іх выкарыстоўваюцца таксама для запісу галосных у іўрыце і, асабліва, у іншых мовах дыяспары.

Алфавіт

правіць
Падрабязней гл. таксама: Яўрэйскія лічбы

У алфавіце 22 літары, вялікія літары адсутнічаюць. Пяць літар маюць па два напісанні — асноўнае (якое выкарыстоўваецца ў пачатку і сярэдзіне слова) і канцавое. У іўрыце ўсе літары — зычныя, але чатыры з іх — א алеф, ה хе, ו ваў і י ёд — часам выкарыстоўваюцца для запісу галосных (матрэс лекцыёніс). Для поўнага запісу галосных выкарыстоўваецца сістэма дыякрытычных знакаў — агаласовак «Некудот» («пунктаў»), якія ставяцца пад ці над літарай. Раней выкарыстоўваліся таксама адмысловыя значкі (тагі), якія выконвалі ролю арнаменту, што ўпрыгожваў некаторыя літары яўрэйскага алфавіта. У ідыш алфавіт поўны: літары א алеф, ו воў, י юд і ע аін страцілі ролю зычных і ператварыліся ў галосныя; акрамя таго, існуюць дыграфы для абазначэння некаторых дыфтонгаў.

Яўрэйскія літары таксама выкарыстоўваюцца для запісу лікаў, кожнай літары прыпісана лікавае значэнне — гематрыя.

Табліца

правіць
Літара Лікавае
значэнне
(гематрыя)
Назва Транслітарацыя Вымаўленне (МФА)
пач.
сяр.
кан. Стандарт-
ная
Ашкеназ-
ская
Іўрыт Беларуская[2] Міжна-
родная
Спрош-
чаная
Ізраіль-
скае
Ашкеназ-
скае
Сефард-
скае
Рэканструкцыя
Мішна Бібл.
1 א 1 А́леф А́леф אָלֶף а[3] ʾ ' [ ʔ, - ] [ — ] [ ʔ, - ] [ ʔ, - ] [ʔ ]
2 ב 2 Бэт (вэт) Бэйс (вэйс) בֵּית б, в b, ḇ b, v [ b, v ] [b, v~v̥ ] [ b, b~β~v ] [ b, β ] [ b ]
3 ג 3 Гі́мел Гі́мл גִימֶל г g, ḡ g [ ɡ ] [ɡ~ɡ ̊] [ ɡ, ɡ~ɣ ] [ ɡ, ɣ ] [ ɡ ]
4 ד 4 Да́лет До́лес דָלֶת д d, ḏ d [ d ] [ d~d̥ ̊] [ d̪~ð ] [ d̪, ð ] [ d ̪]
5 ה 5 hе (хе) Хей הֵא ґ (h) h, Ḏ h [ h~ʔ, - ] [ h, — ] [ h, — ] [ h, — ] [ h ]
6 ו 6 Ваў Воў וָו у[3] w w [ v ] [ v~v̥ ] [ v ] [ w ] [ w ]
7 ז 7 За́ін За́ін זַיִן з z z [ z ] [ z~z̥ ] [ z ] [ z ] [ dz ]
8 ח 8 Хет Хес חֵית х h`, x [ χ~ħ ] [ x ] [ ħ ] [ ħ, x ] [ ħ, x ]
9 ט 9 Тэт Тэс טֵית т t` [ t ] [ t ] [ t̪ ] [ t̪ˁ ] [ t̪ʼ ]
10 י 10 Ёд Юд יוֹד й (j) y y [ j ] [ j ] [ j ] [ j ] [ j ]
11 ‭כ ך 20 Каф (хаф) Коф (хоф) כָּף к, х k, ḵ k, kh [ k, χ ] [ k, x ] [ k, x ] [ k, x ] [ k ]
12 ל 30 Ла́мед Ло́мед לָמֶד л l l [ l ] [ l~ɫ ] [ l ] [ l ] [ l ]
13 ‭מ ם 40 Мем Мем מֵם м m m [ m ] [ m ] [ m ] [ m ] [ m ]
14 ‭נ ן 50 Нун Нун נוּן н n n [ n ] [ n ] [ n̪ ] [ n̪ ] [ n̪ ]
15 ס 60 Са́мех Со́мех סָמֶך с s s [ s ] [ s ] [ s ] [ s ] [ ts ]
16 ע 70 А́ін А́ін עַיִן е()[3] ` ` [ ʔ ~ ʕ, – ] [ — ] [ ʕ, ŋ, – ] [ ʕ, ɣ ] [ ʕ, ɣ ]
17 ‭פ ף 80 Пэ (фэ) Пэй (фэй) פֵּא п, ф p, ph p, ph [ p, f ] [ p, f ] [ p, f ] [ p, ɸ ] [ p ]
18 ‭צ ץ 90 Ца́дэ Цо́ды, цо́дык צָדִי ц s` [ ʦ ] [ ʦ ] [ ʦ ] [ sˁ ] [ʦʼ, ʧʼ, t͡ɬʼ]
19 ק 100 Коф Куф קוֹף к k k [ k ] [ k ] [ k ] [ q ] [ kʼ ]
20 ר 200 Рэш Рэйш רֵיש р r r [ ʁ ] [ ʀ ] [ r~ɾ ] [ ɾ ] [ ɾ ]
21 ש 300 Шын (сін) Шын (сін) שִין ш, с š, ś sh, lh [ ʃ, s ] [ ʃ, s ] [ ʃ, s ] [ ʃ, ɬ ] [ ʧ, t͡ɬ, s ]
22 ת 400 Таў (саў) Тоў (соў) תָו т t, ṯ t, th [ t ] [ t, s ] [ t̪, θ ] [ t̪, θ ] [ t̪ ]

Заўвагі

правіць
  • У Ізраілі выкарыстоўваюцца, галоўным чынам, стандартныя назвы літар з элементамі ашкеназскіх назваў.
  • Беларуская транслітарацыя, прыведзеная ў табліцы, прыблізная.

Гісторыя

правіць

У I тысячагоддзі да н.э. (960—585) яўрэі пачынаюць выкарыстоўваць старажытнаяўрэйскае пісьмо — сістэму, падобную да фінікійскай, якая шырока выкарыстоўвалася на Блізкім Усходзе ў канцы 2 тысячагоддзя да н.э. Найбольш старымі з вядомых дакументаў, якія выкарыстоўваюць гэту сістэму, з’яўляюцца алфавіт з Тэль-Заіт, таблічкі з Гезера (~950 г. да н.э., эпоха цара Саламона), а таксама стэла і іншыя надпісы Меса (цара Маавіцкага, ~850 г. да н.э.). Многія асаблівасці старажытнаяўрэйскага пісьма атрымала ў спадчыну самарыцянскае пісьмо.

У час вавілонскага палону яўрэі паступова перастаюць карыстацца старым пісьмом і да 535 г. да н.э. пераходзяць на вавілонскае арамейскае пісьмо (якое ў сваю чаргу, таксама паходзіць ад фінікійскага), так званае яўрэйскае квадратнае пісьмо.

Нягледзячы на тое, што ў Сярэднявеччы ў кожным рэгіёне з’яўляліся свае стылізацыі, напісанне літар гэтага алфавіта дайшло да нашых часоў амаль не змяніўшыся. Пры ўзнікненні яўрэйскіх моў дыяспары квадратны яўрэйскі шрыфт адаптоўваўся для запісу гэтых моў.

Квадратныя літары часта выкарыстоўваліся як частка архітэктурнага дэкору.

Велізарнае развіццё атрымала мастацтва каліграфіі і мікраграфіі.

Гісторыя паводле іўдаізму

правіць

Паводле Торы, першыя Скрыжалі Запавету былі атрыманы Майсеем ад Бога і былі зроблены самім Богам, у тым ліку сам шрыфт, якім былі высечаны запаветы.

скрыжалі былі дзея Божая, і пісмёны, накрэсленыя на скрыжалях, былі пісьмёны Божыя

— Выхад, 32:16

Аднак яшчэ да гэтага Бог загадвае Майсею запісаць гісторыю бітвы з амалікіцянамі ў кнігу:

І сказаў Гасподзь Майсею: напішы гэта на памяць у кнігу і давядзі Ісусу, што Я цалкам згладжу памяць пра Амалікіцянаў з паднябеснай.

— Выхад, 17:14

Мішна называе квадратны шрыфт, якім можна пісаць скруткі Торы і іншыя свяшчэнныя тэксты, «асірыйскім» (ашурыт), аднак гэта назва не азначае, што яўрэйскае пісьмо паходзіць з Асірыі, а намякае на тое, што шрыфт быў адноўлены прарокамі Ездрам і Неяміем, які прыбыўлі ў Святую Зямлю на чале вавілонскіх выгнаннікаў. За гэта яны таксама атрымалі мянушку «сафрым» — «Пісцы».

Іншае згадванне паходжання формы квадратнага шрыфта са скрыжаляў прыводзіцца ў Вавілонскім Талмудзе:

Сказаў раў Хісда: Мем і Самех, што на скрыжалях, трымаліся цудоўным чынам. І (яшчэ) сказаў раў Хісда: тэкст на скрыжалях можна было чытаць як з пярэдняга боку, так і з задняга, напрыклад: נבוב בובן (רהב בהר) סרו ורס.

— Шабат, 104а

У часы Храмаў яўрэі не карысталіся свяшчэнным шрыфтам для штодзённых спраў, а толькі для перапісвання скруткаў Торы, таму правілы напісання святога шрыфта сталі забывацца, для чаго Пісцам і спатрэбілася аднавіць гэтыя правілы, якія былі таксама зацверджаны Мужамі Вялікага Сходу і пазней апісаны ў Вусновай Торы.

У Талмудзе можна знайсці толькі некаторыя заўвагі наконт формы літар гэтага шрыфта, што выклікала спрэчкі ў пазнейшай галахічнай літаратуры наконт некаторых дэталяў формы літар.

Таксама існуюць старажытныя рукапісы, аднак усе яны былі напісаны не раней за перыяд Другога Храма — напрыклад, скруткі Кумранскай абшчыны. Паводле падання, у пражскай сінагозе Алт-Ной Шул знаходзіўся скрутак Торы, напісаны самім Ездрам. Любавіцкі рэбэ Ёсеф Іцхак Шнеерсон, калі быў у Празе ў 1918 годзе, нібы бачыў гэты скрутак[4]. Таксама гэты скрутак згадваецца ў мностве больш ранніх кніг, напрыклад, па ім спраўджваў тэкст Торы Майманід.

Варта заўважыць, што паколькі Ездра нарадзіўся яшчэ да вавілонскага палону, то ён цалкам мог бачыць скрутак Торы, які знаходзіўся ў першым Храме — адзін са скруткаў, паводле падання напісаных самім Майсеем, пакінуты ў Скініі, а затым у Храме для зверкі тэксту наступных копій.

Варыянты напісанняў літар

правіць
Назва літары Варыянты
Сучасныя Старажытныя
З засечкамі Без засечак Монашырынныя Рукапісныя Рашы Фінікійскія Арамейскія
Алеф א א א        
Бэт/Вэт ב ב ב        
Гімел ג ג ג        
Далет ד ד ד        
Хэ ה ה ה        
Ваў ו ו ו        
Заін ז ז ז        
Хет ח ח ח        
Тэт ט ט ט        
Ёд י י י        
Каф/Хаф כ כ כ        
Каф/Хаф (канцавая) ך ך ך    
Ламед ל ל ל        
Мем מ מ מ        
Мем (канцавая) ם ם ם    
Нун נ נ נ        
Нун (канцавая) ן ן ן    
Самех ס ס ס        
Аін ע ע ע        
Пей/Фей פ פ פ        
Пей/Фей (канцавая) ף ף ף    
Цадэ צ צ צ        ,  
Цадэ (канцавая) ץ ץ ץ    
Куф ק ק ק        
Рэш ר ר ר        
Шын/Сін ש ש ש        
Таў ת ת ת        

Заўвага. Адсутныя ў табліцы літары старажытнаяўрэйскага пісьма падобныя па напісанні да фінікійскіх.

Рэлігійнае значэнне

правіць

Містычны сэнс літар расчыняецца ў кабалістычнай літаратуры: у кнізе Заар (раздзелы «Літары рабі Амнона-Саба» і «Сітрэй атыёт») і ў мідрашы «Атыёт дэ рабі Аківа» («Літары рабі Аківы»).

Для трактавання свяшчэнных пісанняў і пошуку ўтоеных сэнсаў выкарыстоўваюцца гематрыя (вылічэнні па лікавых значэннях літар) і тэмура (табліцы замены адных літар іншымі).

Паколькі Бог стварыў свет дзесяццю выразамі, то літары святой мовы лічацца таксама рознымі праявамі Яго ўплыву ў свеце. Такім чынам, назва кожнай рэчы на святой мове з'яўляецца адлюстраваннем яе сутнасці і закладзенай у ёй Боскай энергіі. Каментатары Торы тлумачаць, што першы чалавек, Адам, мог бачыць гэту сутнасць, таму ён даваў назвы жывёлам.

Існуюць розныя віды алфавітаў, якія выкарыстоўваюцца для тлумачэння Пісання:

  • אתב"ש — калі א замяняецца на ת, а ב на ש і гэтак далей;
  • תשר"ק — алфавіт у адваротным парадку;
  • אי"ק בכ"ר — адзінкі, дзясяткі, сотні (гематрыя);
  • אטי"צ — калі 1 замяняецца на 9, 2 на 8 і г.д.; то ж з дзясяткамі і сотнямі; літары ה,נ,ך значэнне якіх, адпаведна, — 5, 50, 500, — не маюць замены[5].

У кнізе «Заар» тлумачыцца, што абрысы чорных літар на белым фоне перадаюць спасцігнутыя кабалістамі розныя магчымыя суадносіны паміж сіламі прыроды, недаступнымі для пяці органаў пачуццяў чалавека[6].

Юнікод

правіць

Яўрэйскія літары і іншыя знакі ў Unicode знаходзяцца ў інтэрвалах ад U+0590 да U+05FF і ад U+FB1D да U+FB40. Сюды ўваходзяць літары, лігатуры, камбінаваныя знакі (агаласоўкі і знакі кантыляцыі) і сімвалы пунктуацыі.

    0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 A B C D E F
0590   ֑ ֒ ֓ ֔ ֕ ֖ ֗ ֘ ֙ ֚ ֛ ֜ ֝ ֞ ֟
05A0   ֠ ֡ ֢ ֣ ֤ ֥ ֦ ֧ ֨ ֩ ֪ ֫ ֬ ֭ ֮ ֯
05B0   ְ ֱ ֲ ֳ ִ ֵ ֶ ַ ָ ֹ ֺ ֻ ּ ֽ ־ ֿ
05C0   ׀ ׁ ׂ ׃ ׄ ׅ ׆ ׇ
05D0   א ב ג ד ה ו ז ח ט י ך כ ל ם מ ן
05E0   נ ס ע ף פ ץ צ ק ר ש ת
05F0   װ ױ ײ ׳ ״ ׵

FB10   יִ ײַ
FB20   שׁ שׂ שּׁ שּׂ אַ אָ
FB30   אּ בּ גּ דּ הּ וּ זּ טּ יּ ךּ כּ לּ מּ
FB40   נּ סּ ףּ פּ צּ קּ רּ שּ תּ וֹ בֿ כֿ פֿ

Заўвага: сімвалы װ ױ ײ יִ ײַ прызначаны для ідыша і не выкарыстоўваюцца ў іўрыте; сімвалы אַ אָ таксама прызначаны для ідыша, і хоць у іўрыце такія спалучэнні літары алеф з дыякрытычнымі знакамі існуюць, яны не маюць там статусу літары, і іх набіраюць як спалучэнні, а не пры дапамозе гэтых сімвалаў Юнікода.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Encyclopedia Britannica // Hebrew alphabet "Between the 6th and the 2nd century bce, Classical, or Square, Hebrew gradually displaced the Aramaic alphabet."
  2. Яўрэйскае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  3. а б в у ідышы
  4. Пра гэта ён піша ў кнізе «аЁм Ём» (на 7 Элула). 1954, «Кеат», Нью-Ёрк (ідыш). Рускі пераклад Архівавана 27 мая 2010. на сайце yeshiva.ru
  5. Гл. «Сефер аАрахім Хабад», частка 1, 1971, «Кэат», Нью-Ёрк (іўрыт)
  6. Кніга Заар. Літары рабі Амнона-Саба, пп.22-39 Архівавана 18 мая 2019.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць