Яўрэйскі ўніверсітэт (Мінск)
Яўрэйскі ўніверсітэт — ўстанова адукацыі, якая існавала пад рознымі назвамі з 1995 па 2004 г. у Мінску.
Яўрэйскі ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | люты 1995 |
Год закрыцця | 2004 |
Рэктар | Зелік Майсеевіч Пінхасік[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Гісторыя
правіцьУ лютым 1995 г. быў адкрыты Яўрэйскі ўніверсітэт у Мінску (рэктар — дацэнт Зелік Майсеевіч Пінхасік). Пра паходжанне гэтай арганізацыі захаваліся некаторыя ўспаміны:
…выкладанне іудаікі ў сучасным БДУ пачалося з высілкаў Галіны Сінілы. У сярэдзіне 1990-х яе спецкурсы чыталіся і ў рамках «народнага», ці «вячэрняга» універсітэта, які размяшчаўся на базе былой Вышэйшай партыйнай школы па вул. К. Маркса ў Мінску (аб чым з замілаваннем паведамлялася ў справаздачах замежным фундатарам). Лекцыі наведвалі ўсе ахвотныя мінчукі, часам і «залатога» веку, а плаціў педагогам «Джойнт» — тады яго прадстаўнікі яшчэ не скардзіліся, што ў іх «усё забралі». Апрача «Паэтыцы ТаНаХа» выкладаліся іўрыт, англійская мова, псіхалогія, гісторыя яўрэяў Беларусі, сярэднявечная і сучасная яўрэйская літаратура, яўрэйскае мастацтва і архітэктура. Шмат гаварылася аб тым, што «трэба вучыць ідыш», аднак далей за размовы справа не пайшла. Кіраваў установай Зэлік Пінхасік, а дапамагалі яму І. Духан, Э. Іофе , Л. Пергаменшчык , Г. Сініла, Л. Фінкельштэйн ды каардынатар С. Шарамецьеў. Праводзіў заняткі і мэтр беларускай псіхолагіі Я. Каламінскі.
Студэнтам курсы падабаліся ўжо таму, што «пасля многіх гадоў хлусні і недагаворанасцей разумныя і тактоўныя выкладчыкі апавядалі нам пра ўнёсак яўрэйскага народу ў культуру ўсяго чалавецтва». Мелі курсы і своеасаблівы тэрапеўтычны эфект: «для яўрэяў гэта быў спосаб выйсці са стану нейкай забітасці, пазбавіцца комплексу віны, навязанага СМІ камуністычнага і прасавецкага ладу». Не абышлося і без канфлікту. Выпускнікі 1997 г. два гады не маглі атрымаць пасведчанняў і вымушаны былі напісаць у «Джойнт »: «Нам папросту далі зразумець, што ўсё, што рабілася — рабілася несур’ёзна, а мы — пешкі… У справу ўкладзены грошы падаткаплатнікаў іншых краін. Пачынаць новую справу з падману нельга. Нашае патрабаванне законнае і мы маем права звярнуцца ў органы ўлады, аж да суда». Прадстаўнік «Джойнта» Якаў Файтэльсон прыняў саламонава рашэнне: заяўнікам адмовіў (маўляў, «Джойнт» не выдае ніякіх сертыфікатаў), але з кіраўніком «Яўрэйскай адукацыйнай праграмы» Пінхасікам меў цёплую гутарку. У 2000 г. студэнтам, нарэшце, былі ўручаныя доўгачаканыя паперкі[1]. |
У студзені 1999 г. гэта установа змяніла назву на «Міжнародны гуманітарны інстытут імя М. Шагала», які ўвайшоў у склад Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Часткова дзейнічала за кошт міжнароднага фінансавання.
2 верасня 2003 г. міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў выдаў загад зачыніць МГІ да 11 верасня 2004 г, на той момант 500 студэнтаў навучаліся ў гэтым інстытуце па спецыяльнасцях «сучасныя замежныя мовы», «культуралогія», «дызайн», «міжнародны маркетынг»[2]. Вучоны савет БДУ 18 верасня 2003 г. прыняў рашэнне аб рэарганізацыі МГІ ў 2004 г.: на базе Інстытута быў створаны Факультэт гуманітарных навук і мастацтваў, частку спецыяльнасцяў замацавалі за Факультэтам міжнародных адносін БДУ, З. М. Пінхасік стаў намеснікам дэкана ФМА БДУ, заняткі абодвух факультэтаў працягвалі праводзіць у памяшканнях па Маякоўскага, 96[3]. У 2004 г. рэашэнне было выканана. Інфармацыя пра Яўрэйскі ўніверсітэт і Міжнародны гуманітарны інстытут адсутнічае на сайце былога Гуманітарнага факультэта.
Зноскі
- ↑ БЫЎ І ТАКІ ЎНІВЕРСІТЭТ // «МЫ ЯШЧЭ ТУТ!» Беларуска-яўрэйскі бюлетэнь (Мінск). Выпуск XXXVIII, верасень 2008 г. / элул 5768 г.
- ↑ Международный гуманитарный институт под угрозой закрытия(недаступная спасылка) // Комсомольская правда в Беларуси, 18.09.2003
- ↑ Міжнароднаму гуманітарнаму інстытуту Зноў пагражае ліквідацыя // Вясна96