Яўстафій Рыгоравіч Слонскі
Герой Савецкага Саюза
Яўстафій Рыгоравіч Слонскі (5 мая 1886—28 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (10.1.1944, пасмяротна[1][2]).
Слонскі Яўстафій Рыгоравіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1943 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Я. Р. Слонскі нарадзіўся ў вёсцы Юр’ева (цяпер у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці). З 1918 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце падчас Грамадзянскай вайны 1918—1920 гг. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Варонежскім фронце.
Намеснік камандзіра стралковага палка маёр Слонскі вызначыўся ў 1943 годзе ў бітве за Дняпро каля сяла Вэлыкы Букрын Кіеўскай вобласці. З групай байцоў фарсіраваў Дняпро, захапіў плацдарм і замацаваўся на ім. Загінуў пры вызваленні вёскі Юшкі.
У гонар Героя названа адна з вуліц у гарадскім пасёлку Леў Талстой (Ліпецкая вобласць, Расія)[1].
Зноскі
- ↑ а б Афіцыйны сайт смалявіцкага райвыканкама Архівавана 8 снежня 2015.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
Літаратура
правіць- Слонскі Яўстафій Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 22. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Слонский Евстафий Григорьевич // Афіцыйны сайт смалявіцкага райвыканкама Архівавана 8 снежня 2015. (руск.)
- Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Архівавана 1 сакавіка 2022. (руск.)