Яўстах Севярын Сапега

польскі ваенны, гісторык

Яўстах Севярын Сапега (7 жніўня 1916 года, Спуша[d], Лідскі павет — 2 сакавіка 2004, Найробі, Кенія) — прафесійны паляўнічы, паручнік кавалерыі Польскага Войска, гісторык роду Сапегаў.

Яўстах Севярын Сапега
польск.: Eustachy Seweryn Sapieha
Нараджэнне 7 жніўня 1916(1916-08-07)[1]
Смерць 2 сакавіка 2004(2004-03-02) (87 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Яўстах Сапега[d][1]
Маці Тэрэза Ізабела Караліна з Любамірскіх[d][1]
Жонка Антаніна Марыя з Сяменскіх[d][1]
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр
Род войскаў кавалерыя Другой Польскай Рэспублікі[d]
Званне паручнік
Узнагароды
Крыж Храбрых

Біяграфія правіць

Быў братам Яна Андрэя  (польск.), Льва Юрыя  (польск.) і Эльжбеты  (польск.).

Скончыў сярэднюю школу ў Пшчыне, дзе быў выхаванцам праф. Вацлава Іваноўскага. 19 верасня 1934 года паступіў у школу падафіцэраў рэзерву кавалерыі ў Грудзёндзе (Польшча). Навучанне скончыў 15 ліпеня 1935 года і атрымаў званне ўзводнага падхарунжага, быў накіраваны ў 2-і Полк грахоўскіх уланаў у Сувалках. Паступіў у Вышэйшую гандлёвую школу ў Антверпене, адкуль перайшоў у 1938 годзе ў Вышэйшую каланіяльную школу там жа.

У званні падпаручніка кавалерыі прыняў удзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года ў складзе Сувалкаўскай брыгады кавалерыі. Быў узнагароджаны Крыжом Валечных. З 1939 па 1945 год знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных Oflag II C Woldenberg на тэрыторыи Германіі (цяпер мястэчка Дабегнеў).

У апошнія месяцы вайны разам са сваім братам Львом уцёк ад наступаючай Чырвонай арміі: паколькі абодва былі арыстакратамі і сынамі польскага палітыка, мелі падставы баяцца рэпрэсій. Даехаў да Грабаў, дзе з дапамогай іншых польскіх ваеннапалонных захапіў стайні, дзе ўтрымліваліся таксама коні, скрадзеныя немцамі ў Польшчы. Там жа пазнаёміўся і ажаніўся з Антоніяй Марыяй Сяменскай.

У 1947 годзе з’ехаў у Кенію, дзе займаўся гандлем металаломам, затым здабычай каштоўных камянёў, а таксама прафесійным паляваннем. Цягам 40 гадоў збіраў матэрыялы для манаграфіі пра гісторыю роду Сапегаў, якую выдаў у 1995 годзе пад назвай «Сапежынскі дом». Таксама напісаў аўтабіяграфію «Так было, або недэмакратычныя ўспаміны Яўстаха Сапегі», якая была выдадзена ў 1999 годзе (англамоўнае выданне «The way it was», Nairobi 2006). З’яўляецца суаўтарам разам з Паўлам Кардашам кнігі «Сафары. Паляванне ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы», якая ўбачыла свет у 2000 годзе.

87-гадовы Яўстах Сапега памёр у Найробі, сталіцы Кеніі. Быў пахаваны ў Боцьках у Падляскім ваяводстве.

Сям'я і дзеці правіць

24 лістапада 1945 года ажаніўся з Антанінай Марыяй Сяменскай[pl] (25 верасня 1922 — 16 жніўня 1996), дачкой Стэфана Сяменскага і Ядвігі Гарадзінскай. Іх дзеці:

  • Марыя Тэрэза Ядвіга Жазэфа (нар. 27 сакавіка 1948)
  • Марыя Габрыэля Эльжбета Элеанора (нар. 17 лістапада 1949), у шлюбе з 1981 года з Бенгтам Бекманам (нар. 1942)
  • Ганна Яанна Марыя (нар. 3 красавіка 1951), у шлюбе з 1976 года з графам Францішкам Людвікам Марыем Антоніем Альфрэдам Вадзіцкім (1942—1996)
  • Леан Яўстах Стэфан (14 чэрвеня 1960 — 16 лістапада 1970).

14 лютага 2003 года ў Найробі другі раз ажаніўся з Эльжбетай Гняздоўскай (нар. 2 жніўня 1938).

Творы правіць

  • Sapieha, J.S. Dom Sapieżyński / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : PWN, 1995. — Cz. 1. — 804 s.
  • Sapieha, J.S. Dom Sapieżyński / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : PWN, 2008. — Cz. 2, Ikonografia. — 447 s.
  • Sapieha, J.S. Tak było: Niedemokratyczne wspomnienia Eustachego Sapiehy / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : Świat Książki, 2012. — 416 s.

Спасылкі правіць

  1. а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 79. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6