Яўген Аляксандравіч Цюкаў
Яўген Аляксандравіч Цюкаў (14 студзеня 1925, г.п. Плешчаніцы, Мінская вобласць — 11 мая 1971) — беларускі архітэктар.
Яўген Аляксандравіч Цюкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1971 (46 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1952 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, Мінскпраекце, з 1967 па 1971 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года.
Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].
Творчасць правіць
Асноўныя працы: планіроўка цалінных саўгасаў «Талбухінскі», «Чэхаўскі», «Майскі» Какчатаўскай вобласці (1956), серыя жылых дамоў для сельскай мясцовасці Б1-001-11 (1958), сельскі клуб на 400 месцаў (1959), тыпавыя праекты камбінатаў бытавога абслугоўвання (1959), уніфікаваная серыя жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў і жылых дамоў для сельскай мясцовасці (1960, у аўтарскім калектыве), пасёлак навуковых працаўнікоў у с. Лошніца Мінскага раёна (1960), лабараторны корпус Інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1960), будынак РК КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна (1970, сааўтары А. Тэн, А. Жалдакоў).
Зноскі
- ↑ Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
Літаратура правіць
- Тюков Евгений Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)