Яўген Пятровіч Васілёнак

беларускі пісьменнік
(Пасля перасылкі з Я. Васілёнак)

Яўген Пятровіч Васілёнак (26 снежня 1917, Орша — 23 верасня 1973) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург, публіцыст.

Яўген Пятровіч Васілёнак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 снежня 1917(1917-12-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1973(1973-09-23) (55 гадоў)
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе. У 1934—1935 гадах вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Шклова, Барысава, Багушэўска, Оршы.

У 1943—1945 гадах прызваны ў рады Савецкай Арміі. У 1945—1948 гадах — карэспандэнт маскоўскай газеты «Гудок  (руск.)», у 1958—1966 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Нёман»[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 г.

Творчасць правіць

У друку спачатку апублікаваў вершы (1935[1]), потым прозу (1939). Аўтар п’есы «Каралеўскі гамбіт»[1]. У сваіх творах апісвае чалавека як псіхалагічны феномен гэтага свету, са сваімі ўнікальнымі асаблівасцямі, інтарэсамі і поглядамі.

Бібліяграфія правіць

  • «Зялёныя агні» (1954)
  • «Выпадковы прыпынак» (1957)
  • «Розныя дарогі» (1957)
  • «На перагоне» (1973)
  • Выбраныя творы ў 2 тамах (1977).

Зноскі

  1. а б в Василёнок Евгений Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.