Язэп Дыла
Язэп Дыла, сапраўднае імя Восіп Лявонавіч Дыла (Псеўданімы і крыптанімы: Н.Бываеўскі; Наз. Бываеўскі; Назар Бываеўскі; Nazar Bywajeuski; А.Дыл; А.Дыла; Анна Дыла; Жорсткі; Л.Жорсткі; Тодар Кулеш; Т.Кулеша; Язэп; Н. Б.; Наз. Б.; Н. Б-і; Н. Б-скі; Наз. Б-скі; Я. Д.; Язэп Д.; Яз. Д-а; 14 (2) красавіка 1880, Слуцк — 7 красавіка 1973, Саратаў, Расія) — беларускі празаік, драматург, грамадскі і культурны дзеяч.
Язэп Дыла | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 красавіка 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1973 (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і паштовага служачага. У 1890—1898 вучыўся ў Слуцкай гімназіі. У 1899 паступіў у Юр’еўскі (Тартускі) ветэрынарны інстытут, адкуль у 1903 выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1903—1904 у Мінску працаваў у газеце «Северо-Западный край». У 1905 узначальваў арганізацыйную групу Мінскага камітэта РСДРП. У 1906—1918 у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы. У снежні 1917 удзельнічаў у Першым Усебеларускім з’ездзе, у першыя дні работы старшынстваваў на пасяджэннях. Пасля разгону з’езда абраны яго Радай у склад Выканкаму. У студзені — лютым 1919 камісар працы ў Часовым урадзе БССР. Супрацьстаяў палітыцы А. Мяснікова, за што ў лютым 1919 арыштаваны і высланы з Беларусі. У 1921—1924 на розных кіраўнічых пасадах у Мінску, у т.л. у Дзяржаўнай планавай камісіі БССР, член ЦВК БССР. З 1924 правадзейны член і вучоны сакратар Інбелкульта,, дырэктар Інстытута па вывучэнні мастацтва, дырэктар БДТ-1 (1925—1926), наменік загадчыка Белдзяржкіно.
Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Падчас арышту інспектар наркамата асветы; 10 красавіка 1931 высланы ў Кунгур Пермскай вобласці на 5 гадоў. Потым жыў і працаваў у Саратаве. 22 жніўня 1938 зноў арыштаваны (10.3.1939 справа спынена). Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 15 лістапада 1957 г. Асабовая справа Дылы захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У шлюбе ад жонкі Дамінікі меў дачку Ганну.[1]
Дэбютаваў у 1912 «Нашай Ніве».
Памёр у Саратаве, не дажыў адзін тыдзень да 93 гадоў.
БібліяграфіяПравіць
- Творы. Мн., 1981;
- Праз гады барацьбы і выпрабаванняў // Крыніца. 1989, № 1.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынелі: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн.: Маст. літ., 1984. — 134с.
- Родчанка Р. Язэп Дыла // Беларусь. 1984, № 10
- Юрэвіч Л. Н. Язэп Дыла і яго гістарычны раман «На шляху з вараг у грэкі» // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1991, № 5
- Шаблон:Крыніцы/БП
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
СпасылкіПравіць
Язэп Дыла на Вікісховішчы |