Яўген Антонавіч Ксяневіч

(Пасля перасылкі з Я. Ксяневіч)

Яўген Антонавіч Ксяневіч (нар. 17 мая 1952[1]) — калекцыянер сучаснага беларускага мастацтва, бібліяфіл, куратар мастацкіх і музычных праектаў, кампазітар-песеннік.

Яўген Антонавіч Ксяневіч
На адкрыцці выстаўкі Сяргея Шылы, 10 верасня 2013 года
Род дзейнасці калекцыянер, бібліяфіл, мецэнат, куратар мастацкіх і музычных праектаў, кампазітар-песеннік.
Дата нараджэння 17 мая 1952(1952-05-17) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 мая 1952 года ў пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Скончыў Беларускі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага (1974).

Куратарства мастацкіх праектаў правіць

З 1986 года займаецца куратарствам мастацкіх праектаў. Найбольш значныя з іх:

Найбольш буйныя персанальныя выстаўкі, праведзеныя Яўгенам Ксяневічам у 2016—2017 гадах

Персанальная выстаўка беларускага мастака Уладзіміра Акулава «ВІТРАЖЫ ЧАСУ» ў Віцебскім мастацкім музеі. Фотаздымкі з адкрыцця выставы, красавік 2016 года. Куратар Яўген Ксяневіч

Персанальная выстаўка работ Уладзіміра Акулава да 60-годдзя мастака ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Мінск, лістапад-снежань 2014 года. Куратар Яўген Ксяневіч

Выстаўка «КРАСА І СІЛА» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. 2004 год. Куратар Яўген Ксяневіч

Выстаўка твораў сучасных беларускіх мастакоў у Абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна (2003 год, Мінск). Куратар Яўген Ксяневіч

Музычная творчасць правіць

З 1980-х гадоў стварае эстрадныя песні на паэзію рускамоўных і беларускамоўных аўтараў (больш за 100 аўтараў вершаў). Напісаў песні на рускамоўныя вершы і пераклады паэтаў: Інакенцій Аненскі, Мікалаз Бараташвілі, Гіём Апалінэр, Іван Бунін, Канстанцін Бальмонт, Валерый Брусаў, Андрэй Белы, Павел Васільеў, Генрых Гейнэ, Мікалай Гумілёў, Вячаслаў Іваноў, Авецік Ісаакян, Барыс Карнілаў, Мікалай Клюеў, Аўнатан Нагаш, Ігар Севяранін, Федэрыка Гарсіа Лорка, Осіп Мандэльштам, Аляксей Недагонаў, Франчэска Пятрарка, Фрыдрых Рукерт, Ілья Садоф'еў, Канстанцін Фафанаў, Вільям Шэкспір, Марына Цвятаева, Сяргей Ясенін і інш.

Стварыў песні на вершы беларускіх паэтаў-класікаў і сучаснікаў: Максім Багдановіч, Канстанцыя Буйло, Змітрок Бядуля, Алесь Гурло, Сяргей Дарожны, Карусь Каганец, Якуб Колас, Янка Купала, Юрка Лявонны, Язэп Пушча, Казімір Сваяк, Мікола Сурначоў, Валянцін Таўлай, Паўлюк Трус, Міхась Чарот і інш.

З 2017 года вядзе рубрыку «Песню бярыце з сабою» у газеце «Звязда», дзе апублікавана больш за 40 песень на вершы беларускіх паэтаў.

Я.Ксяневіч публікаваў песні на вершы рускамоўных аўтараў у газеце «Знамя юности».

Яўген Ксяневіч з’яўляецца аўтарам зборніка песень на вершы беларускіх паэтаў для калектываў мастацкай творчасці, які быў выдадзены дзякуючы Дзяржпраграме «Культура Беларусі» на 2016—2020 гады. Выданне падрыхтавана Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур Архівавана 25 студзеня 2020. у 2019 г. мая, песня мая…»[Ноты]: песні на вершы беларускіх паэтаў: для непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці: [для голасу з літарна-лічбавым абазначэннем суправаджэння] / Яўген Ксяневіч. — Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2019. — 55 с.

Мініяцюрныя кнігі правіць

Яўген Ксяневіч з 1980-х гадоў калекцыяніруе рэдкія і мініяцюрныя кнігі. Валодае адной з самых цікавых калекцый мініяцюрных кніжак у Беларусі. Гэта кнігі з пачатку XIX ст. кішэннага фармату самай разнастайнай тэматыкі, у тым ліку выдадзеныя ў Беларусі і многіх краінах свету на розных мовах: зборнікі твораў класікаў сусветнай, беларускай і рускай паэзіі, выбраныя творы прозы, даведнікі і энцыклапедыі, даследаванні па гісторыі і мастацтвазнаўстве, гумарыстычныя і дзіцячыя выданні, кнігі Бібліі і хрысціянская літаратура, выданні па кулінарыі, шахматах і філасофіі. Яўген Ксяневіч лічыць мініяцюрную кнігу вяршыняй паліграфічнага мастацтва. Выданне такіх кніг патрабуе сумеснай тонкай працы высокакваліфікаваных мастакоў, друкароў, дызайнераў. У інтэрв’ю падкрэслівае: «мініяцюрныя кнігі — гэта візітная картка паліграфіі краіны. І Беларусь славіцца сваімі кнігамі. Першыя кнігі былі выдадзены ў Мінску ў 1833 годзе — у мініяцюрным фармаце. І з тых часоў гэтая традыцыя жыве і сёння: многія выдавецтвы выпускаюць выдатныя мініяцюрныя кнігі, якія заваёўваюць прызы на міжнародных конкурсах».

Найбольш значныя выставы мініяцюрнай кнігі, праведзеныя куратарам Я.Ксяневічам

Фота з найбольш буйных выстаў мініяцюрнай кнігі, праведзеных куратарам Яўгенам Ксяневічам

Зноскі

  1. Ксеневич Евгений Антонович(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Белоусов О. В арт-бизнес пришли азартные люди. Лед тронулся? // Советская Белоруссия, 13 октября 2004 (руск.)
  • Гуляева М. В очередь за бессмертием // Выставка современной живописи «Начало». Куратор Е.Ксеневич. — Белгазета. № 36 (453) 13 сентября 2004 г. (руск.)
  • Гуляева М. Это были просто жалкие бумажки. Беседа об эволюции банкнот и ценных бумаг с коллекционером Евгением Ксеневичем. — Белгазета. 08 мая 2006 г. (руск.)
  • Замировская Т. Сила вина и винила // О презентации художественного альбома «Белорусский авангард 80-х». — Белгазета № 3 (828) 23 января 2012 г.
  • Ксеневич Е. Статья о белорусском авангарде // Журнал «Доберман», № 13, 2011 год (руск.)
  • Ксеневич Е. Абстрактное искусство // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.1, Минск: БелЭн, 2004 г. (руск.)
  • Ксеневич Е. Андеграунд // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.1, Минск: БелЭн, 2004 г. (руск.)
  • Ксеневич Е. Анималистика // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.1, Минск: БелЭн, 2004 г. (руск.)
  • Мытько О. Чудеса на ладонях. О выставке миниатюрных книг в Музее истории белорусской литературы. Беседа с библиофилом Евгением Ксеневичем // Газета «7 дней», 18 февраля 2010 г.(№ 7). — С.16 (руск.)
  • Пясецкі Я. Дзівосы на далоні // Артыкул пра выстаўку мініяцюрных кніг з калекцыі Я.Ксяневіча. — газета «Звязда», люты 2010 г.
  • Степан В. Гений в авангарде. Владимир Акулов Архівавана 7 жніўня 2016. // Разговор с коллекционером Евгением Ксеневичем. — СБ. Беларусь сегодня № 83 (24965). Среда, 04 мая 2016 (руск.)
  • Степан В. Цветы провинции // Советская Белоруссия № 144 (24774). Пятница, 31 июля 2015 (руск.)
  • Шунейка Я. Творца пераломнага часу // Газета «Літаратура і мастацтва», № 19. 13 мая 2016.

Спасылкі правіць

 
На персанальнай выставе «ДЭТАЛІ» (2015) мастака Валерыя Песіна (крайні злева). Выступленне Я. Ксяневіча. Куратар Т.Маркіна крайняя справа. Дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Н. В. Шаранговіч другая справа.