Ярамір Аляксандравіч Печкін

(Пасля перасылкі з Я. Печкін)

Ярамір Аляксандравіч Печкін (5 мая 1926, г. Ленінград17 чэрвеня 1976) — беларускі скульптар і архітэктар.

Ярамір Аляксандравіч Печкін
Фатаграфія
Дата нараджэння 5 мая 1926(1926-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1976(1976-06-17) (50 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Жанр манументальная скульптура[d] і архітэктура
Вучоба
Член у

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў 19431945 гадах у Казанскім мастацкім вучылішчы, у 1952 годзе скончыў архітэктурнае аддзяленне Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе. Дыпломная праца — праект будынка мастацкага інстытута ў Маскве. У 1954—1957 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце[1].

Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1958 года.

ТворчасцьПравіць

Працаваў у манументальнай скульптуры і архітэктуры. Асноўныя творы: абеліск у гонар вызвалення г. Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; скульптурная група «Марыя і Антаніна Лузгіны — обальскія камсамолкі-падпольшчыцы» (1965); фрыз і барэльеф «Партызаны» ў кінатэатры «Партызан» у г. Мінску (1967); рэльеф на помніку партызанам (1967—1968; архітэктар Ю. Шпіт) і скульптурная група «Плыўцы» ў пансіянаце на возеры Нарач; афармленне інтэр’ера рэстарана «Каменная кветка» ў г. Мінску (у сааўтарстве з Б. А. Няпомняшчым); партрэты М. Бакланава і С. Баткоўскага; медальёны «Вызваленне Мінска», «Абаронцы Брэсцкай крэпасці», «Манумент героям Айчыннай вайны» і іншыя[1]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Печкін Ярамір Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938-1998 = Belarussian union of artists, 1938-1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.