Язэп Рэшаць

(Пасля перасылкі з Я. Рэшаць)

Язэп Рэшаць (28 жніўня 1890, в. Рушчаны, Гродзенская губерня — 15 лютага 1958; Псеўданімы: Язэп Рушчанец, J.Ruščanec; Крыптанімы: І. Р.) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, навуковец, педагог, пісьменнік, драматург і публіцыст. Каталіцкі святар заходняга абраду, бенедыкцінец, місіянер, доктар філасофіі і тэалогіі. Адзін з відных тэолагаў і вучоных у гісторыі беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя.

Язэп Рэшаць
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 жніўня 1890(1890-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1958(1958-02-15) (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, публіцыст, пісьменнік, педагог, святар, багаслоў, місіянер
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і беларусаў-каталікоў Яна і Ганны (у дзявоцтве Баброўская) Рэшацяў. Скончыў Беластоцкую гарадскую гімназію (1910). У 1910 г. паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. На правах члена ўваходзіў у культурна-асветны гурток беларускіх студэнтаў. У 19131915 г. супрацоўнічаў з каталіцкім тыднёвікам «Беларус». Вучыўся ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме (1913—1919), які скончыў са ступенню доктара філасофіі і тэалогіі, адначасова наведваў заняткі ў папскім Усходнім інстытуце (1919—1921) і ў Collegium Germanicum. Пасвячоны ў святары 2.12.1917 у Рыме.

Пасля вяртання на радзіму ў 1921 г. кароткі час служыў вікарыем-кааператарам у Гродне. Працаваў у Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі на пасадзе прафесара філасофіі і апалагетыкі. Адначасова выкладаў патрыстыку ва Універсітэце Стэфана Баторыя і Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі.

Прымаў удзел у заходнебеларускім нацыянальна-рэлігійным жыцці. У 19281929 г. актыўны дзеяч Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. У складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 5-га Уніяцкага кангрэса ў Велеградзе (Чэхаславакія, 20-24.7.1927). Супрацоўнічаў каталіцкім перыядычным выданнем «Chryścijanskaja Dumka».

З прыходам на пасаду кіраўніка Віленскай дыяцэзіі біскупа Р. Ялбжыкоўскага пераведзены ў Беластоцкую настаўніцкую семінарыю, а пазней — на душпастырскую дзейнасць у в. Даўнары на Падляшшы (з 1931). У 1938 г. выехаў у ЗША да кс. Яна Тарасевіча ў мясцовасці Лайл (Ліс-Ілінойс) каля Чыкага, дзе ўступіў у ордэн бенедыкцінцаў у абацтве Св. Пракопа. Пасля года навіцыяту атрымаў манаскае імя Апанас.

Аўтар рэлігійных і навуковых кніг «З Хрысьціянскай Аполёгэтыкі», «Сьвятыя», Асновы хрысціянскай веры для беларускага народа (Вільня, 1927, кірыліцай, пад крыптанімам І. Р.), «Кароткі Катэхізм для Беларусаў-Каталікоў» (Вільня, 1927, лацінкай, выдана за кошт архібіскупа Р. Ялбжыкоўскага; Перавыд.: Мінск, кан. 1941 кс. С. Глякоўскім без дазволу нямецкай цэнзуры). Адзін з распарцоўшчыкаў статуту Лігі абароны правоў беларусаў-каталікоў. Пад псеўданімам Язэп Рушчанец выдаў п'есы «Першыя Ластаўкі», «Зорка-ідэя».

Сястра Язэпа Рэшаця — Марыя, жонка Браніслава Туронка і маці Юрыя Туронка.

Пахаваны на могілках бенедыкцінскага кляштара Св. Пракопа ў Лайле, штат Ілінойс[1].

Бібліяграфія правіць

  • Асновы хрысьціянскай веры для беларускага народу, Вільня, 1927
  • Karotki katechizm dla biełarusaŭ-katalikoŭ, Вільня, 1927, друкарня Скарына
  • Z historyi apolohetyki chryścijanskaj, Вільня, 1928 выданьне «Хрысьціняскай Думкі»
  • Pieršyja łastaŭki, п'еса, Вільня, 1931. БІГіК
  • Zorka-ideja, п'еса, Вільня,1933, БІГіК
  • Śviatyja, Вільня-Львоў, 1937, Хрысьціянская Думка
  • Karotki katechizm dla biełarusaŭ-katalikoŭ, Менск, 1941

Зноскі

  1. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.

Літаратура правіць

  • Гарбінскі Ю. Рэшаць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Рэшаць Язэп // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Мінск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3.
  • Туронак Ю. Трагізм і загадкавасьць лёсу. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску // Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, 2008. С. 424;

Спасылкі правіць