Янка Сурвіла

(Пасля перасылкі з Я. Сурвіла)

Янка Сурві́ла (20 чэрвеня 1925, Белевічы, Смаргонскі раён — 3 чэрвеня 1997) — беларускі грамадскі дзеяч у эміграцыі.

Янка Сурвіла
Род дзейнасці фатограф, журналіст, актывіст
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1925(1925-06-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1997(1997-06-03) (71 год)
Месца пахавання
Жонка Івонка Сурвіла
Дзеці Паўліна Сурвіла

Біяграфія правіць

У 1942 годзе ўзначальваў пачатковую беларускую школу (спалена партызанамі). Пасля вайны ў лагеры перамешчаных асобаў у нямецкім Ватэнштэце заснаваў і рэдагаваў часопіс «Шляхам жыцьця». Потым эміграваў у Францыю. Там у 1948 годзе, на Першым з’ездзе беларускай эміграцыі ў Парыжы, пазнаёміўся Івонкай Шыманец, якая праз 10 гадоў стала яго жонкай.

Атрымаўшы стыпендыю Мадрыдскага ўніверсітэта, Янка Сурвіла вывучае там эканоміку і робіць захады ў справе арганізацыі беларускамоўных праграм Іспанскага радыё. 25 сакавіка 1952 года ён выходзіць у эфір з першай скіраванай на Беларусь перадачай. У 1958—1965 гадах вядзе з Іспаніі штодзённыя беларускія радыёперадачы.

Пасля пераезду Сурвілаў у Канаду працаваў тут на беларускай палітычнай і грамадскай ніве. Захапляўся мастацкай фатаграфіяй, пакінуў галерэю партрэтаў беларускіх літаратараў-эмігрантаў, у тым ліку партрэт Наталлі Арсенневай.

Дачка — Паўліна Сурвіла — этнамузыколаг і мастачка.

Пахаваны на могілках Олд Чэлсі ў мястэчку Чэлсі, Квебек[1].

Зноскі