Яўген Сцяпанавіч Алёхін
Яўген Сцяпанавіч Алёхін (11 (23) снежня 1893, сяло Верхнія Пады, Тамбоўская губерня, Расійская імперыя — 22 красавіка 1945, Чэхаславакія) — савецкі военачальнік. Генерал-маёр. Герой Грамадзянскай вайны, поўны георгіеўскі кавалер[1].
Яўген Сцяпанавіч Алёхін | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 (23) снежня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1945 (51 год) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
|
Род войскаў | пяхота |
Гады службы |
1914—1938 1941—1945 |
Званне |
|
Камандаваў |
9-я запасная стралковая брыгада 113-я стралковая дывізія 27-ы гвардзейскі стралковы корпус |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Расіі Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Пачатковая біяграфія
правіцьЯўгеній Сцяпанавіч Алёхін нарадзіўся 11 снежня 1893 года ў вёсцы Верхнія Пады Тамбоўскай губерні [2].
Ваенная служба
правіцьПершая сусветная і Грамадзянская вайны
правіцьУ кастрычніку 1914 года Яўгеній Алёхін быў прызваны ў Рускую Імператарскую армію.
Скончыўшы школу прапаршчыкаў, прымаў удзел у Першай сусветнай вайне ў якасці штабс-капітана.
У Чырвонай Арміі з жніўня 1918 года, на баку якой быў удзельнікам Грамадзянскай вайны. 22 красавіка 1919 года, камандуючы батальёнам 11-й стралковай дывізіі, нанёс раптоўны ўдар па праціўніку ў раёне горада Выру, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Другі раз быў удастоены гэтай узнагароды, калі, камандуючы 93-м стралковым палком, 24 мая 1920 года асабіста падняў салдат у атаку, у выніку чаго быў заняты населены пункт Вална. У трэці раз — за баі ў перыяд наступу на Варшаву.
Міжваенная служба
правіцьЗ кастрычніка 1926 па 1929 вучыўся ў Ваеннай акадэміі РСЧА імя М. В. Фрунзэ[1], па заканчэнні якой быў накіраваны ў Полацк для праходжання службы ў 5-й стралковай дывізіі ў якасці камандзіра палка, а затым начальніка штаба дывізіі[1].
З 1933 года працаваў начальнікам Мінскага ваеннага пяхотнага вучылішча. У 1938 годзе быў звольнены з шэрагаў РСЧА.
Вялікая Айчынная вайна
правіцьЗ пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Яўгеній Сцяпанавіч Алёхін быў зноў прызваны на службу ў войска і быў прызначаны намеснікам камандзіра 33-га стралковага корпуса, які ўваходзіў у склад 28-й арміі рэзерву Стаўкі ВГК.
У ліпені 1941 года прызначаны на пасаду камандзіра 9-й запасной стралковай брыгады, у 1942 годзе — на пасаду камандзіра 113-й стралковай дывізіі, якая ў складзе 33-й арміі ўдзельнічала ў баях у раёне Смаленска.
Камандуючы 33-й арміяй Міхаіл Хозін так ахарактарызаваў баявую дзейнасць Я. С. Алёхіна ў гэты перыяд[3]:
… Камандзір дывізіі энергічна і ўмела ажыццяўляў кіраўніцтва аперацыяй не толькі з каманднага пункта, але і на пярэднім краі, паказваючы прыклад стараннага, прадуманага правядзення аперацыі, мужнасці і бясстрашнасці.
У жніўні 1943 года генерал-маёр Я. С. Алёхін быў прызначаны камандзірам 27-га гвардзейскага стралковага корпуса 57-й арміі. У гэтай пасадзе кіраваў войскамі ў Белгарадска-Харкаўскай наступальнай аперацыі, Бітве за Днепр. У лютым 1944 года корпус быў перададзены ў 7-ю гвардзейскую войска і ў яе складзе ўдзельнічаў Уманска-Баташанскай, Яска-Кішынёўскай, Дэбрэцэнскай, Будапешцкай наступальных аперацыях. У ходзе Браціслаўска-Брноўскай наступальнай аперацыі 27-ы гвардзейскі стралковы корпус, дзейнічаючы на галоўным кірунку, вызваліў гарады Кам’яціцы, Малацкі, Трнава.
22 красавіка 1945 года Яўгеній Сцяпанавіч Алёхін быў смяротна паранены падчас налёту авіяцыі праціўніка. Памёр у шпіталі. Пахаваны ў Львове.
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна
- 4 ордэна Чырвонага Сцяга
- Ордэн Суворава 2-й ступені
- ордэн Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- У Мінску на будынку Сувораўскага вучылішча ўсталявана мемарыяльная дошка[1]
Зноскі
- ↑ а б в г Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
- ↑ цяпер Тамбоўская вобласць
- ↑ Наградны ліст на сайце «Подвиг Народа»
Літаратура
правіць- Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т. 1. — 672 с. — ISBN 5-901679-08-3.
Спасылкі
правіць- АЛЕХИН ЕВГЕНИЙ СТЕПАНОВИЧ (руск.)