Язэп Францавіч Сушынскі

палітычны, культурны і грамадскі дзеяч
(Пасля перасылкі з Я. Ф. Сушынскі)

Язэп Францавіч Сушы́нскі[3] (26 мая 1885, в. Юраны[3], Дрысенскі павет, Віцебская губерня — 1967, Мінск) — беларускі палітык, мемуарыст, хімік, мовазнаўца, педагог

Язэп Сушынскі
Язэп Францавіч Сушынскі
Род дзейнасці палітык, мемуарыст, хімік, мовазнаўца, педагог
Дата нараджэння 26 мая 1885(1885-05-26) (139 гадоў)
Месца нараджэння
Дата смерці 1967[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Партыя

Вучыўся ў Пецярбургу ў прыватнай каталіцкай гімназіі пры касцёле Св. Кацярыны. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1912). Сябра БСГ. Блізкі знаёмы Янкі Купалы, першая сустрэча з якім адбылася на кватэры Браніслава Эпімах-Шыпілы ў Пецярбургу.

Выкладаў хімію ў Ціхвінскім рэальным вучылішчы, калежскі сакратар[4].

У 1917 годзе старшыня Беларускай народнай партыі сацыялістаў. Удзельнік Першага Усебеларускага з’езду.

У 1921—1926 гадах працаваў у розных установах Наркамасветы БССР, потым у Інбелкульце. У 1929—1930 гадах у Інстытуце мовазнаўства АН БССР, займаўся распрацоўкай беларускай навуковай тэрміналогіі.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 года за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ва Уфу. Пастановай Асобай нарады ад 25 ліпеня 1935 году тэрмін зняволення падоўжаны. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 года.

Па вяртанні ў Мінск выступаў у друку і публічна з успамінамі пра Янку Купалу, грамадска-культурнае жыццё беларусаў у Пецярбургу да 1917 года. Рукапіс успамінаў захоўваецца ў Літаратурным музеі Я. Купалы.

Быў жанаты, гадаваў пяцярых дзяцей.

Зноскі

правіць
  1. а б в г Сушынскі Язэп Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 300. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  2. а б Беларусь у асобах і падзеях
  3. а б БелЭн 2002.
  4. Памятная книжка Новгородской губернии на 1915. С. 190; тое ж на 1916. С. 167

Літаратура

правіць
  • Ліс А. С. Сушы́нскі Язэп Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 300—301. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Язэп Сушынскі / Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Сябар вялікага таленту // Чырвоная змена. 1962, 26 чэрв.
  • Купала ў Пецярбурзе // Полымя. 1967, № 3

Спасылкі

правіць