Яўген Міхайлавіч Харытоненка

(Пасля перасылкі з Я. Харытоненка)

Яўген Міхайлавіч Харытоненка (16 ліпеня 1920, Крапыўныцкы, Украіна — 19 лістапада 1998) — беларускі жывапісец, педагог.

Яўген Міхайлавіч Харытоненка
Дата нараджэння 16 ліпеня 1920(1920-07-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1998(1998-11-19) (78 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, педагог
Месца працы
Жанр партрэт, нацюрморт і пейзаж
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1953 годзе Кіеўскі мастацкі інстытут. У 1955—1957 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1969—1994 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1957 года.

Творчасць правіць

Працаваў пераважна ў жанрах партрэта, нацюрморта, пейзажа. Яго работы вылучаюцца тонкім пачуццём колеру, дасканаласцю мастацкіх форм, вытанчанасцю малюнка, багатымі тонавымі градацыямі. Сярод работ: «Студэнтка» (1967), «На родных прасторах. Янка Купала» (1968), партрэты беларускіх мастакоў А. Анікейчыка (1976), В. Шаранговіча (1980), У. Басалыгі (1983); актрыс А. Клімавай (1976, 1978), Л. Давідовіч (1978), Н. Галеевай (1982); М. Танка (1983) і інш. пісьменнікаў; дзіцячыя партрэты «Пеначка» (1960), «Школьніца» (1968), «Ганначка» (1982), «Салдаткі» (1995); пейзажы «Восень. Сонечны дзень» (1954), «Хата ў Кісялях» (1955), «Вясна» (1962), «Ваколіца» (1967), «На Полаччыне» (1976), «Зіма прыйшла» (1980) і інш., тэматычныя карціны «Няскораныя» (1964), трыпціх «Неспакойныя сэрцы» (1965—1967) і нацюрморты.

Літаратура правіць