Я з вогненнай вёскі…

«Я з во́гненнай вёскі…» — дакументальны зборнік успамінаў, кніга-памяць пра вынішчэнне нацыстамі беларускіх вёсак падчас Вялікай Айчыннай вайны. Успаміны збіралі беларускія пісьменнікі Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік і Янка Брыль. У кнігу ўвайшлі сведчанні тых людзей, якія асабіста перажылі трагедыю знішчэння іх вёскі, родных і аднавяскоўцаў.

Я з вогненнай вёскі…
Жанр зборнік успамінаў
Аўтар Алесь Адамовіч,
Уладзімір Калеснік,
Янка Брыль
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1971—1973
Дата першай публікацыі 1975
Выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Электронная версія

Пісьменнікі аб’ездзілі на працягу 1970—1973 гадоў 147 вёсак у трыццаці пяці раёнах Беларусі і сабралі ўспаміны больш як трохсот непасрэдных сведкаў, якія цудам ацалелі.

Кніга была выдадзена ў 1975 годзе на беларускай мове, у 1977 годзе — на рускай мове ў перакладзе Д. Кавалёва[1]. У 1978 годзе кніга перакладзена на польскую мову[2]. У 1983 годзе кніга была перавыдадзена па-беларуску.

Зноскі

Спасылкі правіць