(90377) Седна
СЕДНА (анг. Sedna),[1] 2003 VB12, аб’ект[2] вонкавай Сонечнай сістэмы.
Назва паходзіць ад імя багіні мора міфалогіі жыхароў Арктыкі.
Дыяметр: не больш за 1770[3] км (~0,75 плутонавых). Маса: —. Перыяд вярчэння: каля 20 дзён.[4] Арбітальны перыяд: каля 10000 г. Адлегласць ад Сонца: ~86 а.а.[5] (у максімуме — да 560 а.а.)[6], або 76 — ~1000 а.а.,[7] экс.арбіты: —, нахіл арбіты: —.
Альбеда: ~7 %. Тэмпература паверхні: −240 °C.[8]
Аб’ект быў адкрыты ў выніку фатаграфічнага пошуку М. Браунам, Ч. Трухільё і Д. Рабіновіцам. Пра адкрыццё аб’екта М. Браун[9] паведаміў 15.3.2004.[8]
АдметнасціПравіць
З невядомых пакуль прычын яркасць і чырвоная афарбоўка аб’екту значна большыя, чым у іншых аб’ектаў вонкавай часткі Сонечнай сістэмы.[8] Спецыфіка змяшчэння аб’екта між поясам Койпера і воблакам Оарта вядзе да таго, што аб’ект, верагодна, перацярпеў вельмі мала пашкоджанняў ад сутыкненняў з іншымі целамі і ад нагрэву Сонцам, і знаходзіцца ў геалагічна малазмененым стане ў параўнанні з іншымі целамі.
Незразумелым пакуль застаецца спалучэнне вельмі моцна выцягнутай арбіты і памераў аб’екту.[10]
Спадарожнік, наяўнасць якога закладалася спачатку з-за адносна павольнага вярчэння,[7][8] не быў знойдзены.[7]
- ↑ Неафіцыйная назва.
- ↑ Пакуль не класіфікаваны.
- ↑ Ацэнка 2004 г.
- ↑ Методыкі вымярэнняў пакідаюць верагоднасць больш павольнага або значна хутчэйшага вярчэння.
- ↑ Дадзеныя 2004 г.
- ↑ Паводле разлікаў 2004 г.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 Weird Object Beyond Pluto Gets Stranger, 2004 // SPACE.COM
- ↑ 8,0 8,1 8,2 8,3 Scientists Find Another Huge Mini-World in Outer Solar System // SPACE.COM
- ↑ З Лабараторыі рэактыўнага руху Каліфарнійскага тэхналагічнага ін-та.
- ↑ Distant Sedna Raises Possibility of Another Earth-Sized Planet in Our Solar System // SPACE.COM