.срб — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Сербіі.

.срб
SRB-domain-logo.jpg
Увядзенне 2011
Тып дамена Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус Актыўны
Прызначэнне Аб'екты, звязанныя з Сербіяй
Вэб-сайт рнидс.срб

У лістападзе 2010 года ICANN ухваліла заяўку Сербскага нацыянальнага рэгістратара даменных імёнаў (RNIDS) на стварэнне дамена .срб[1]. Выкарыстанне дамену пачалося з 3 мая 2011 года, першым сайтам дамену быў «рнидс.срб»[2].

Паколькі ў кірыліцы няма літары «W», прэфікс «www» можа быць заменены на «њњњ». Напрыклад, старонка «Радыё і тэлебачанне Сербіі» мае адрас http://њњњ.ртс.срб/.

Для дамена выдзелены наступныя паддамены:

.СРБ дамен .RS дамен Апісанне
.пр.срб .co.rs Прадпрыемствы, бізнэс
.орг.срб .org.rs Арганізацыі
.обр.срб .edu.rs Навучальныя ўстановы
.од.срб .in.rs Асабістыя сайты
.ак.срб .ac.rs Універсітэты
.упр.срб .gov.rs Дзяржаўныя ўстановы

Гл. таксама правіць

Зноскі