.ag — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Антыгуа і Барбуды.

.ag
Увядзенне 1991
Тып дамена Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус Active
Дакументы Registration terms and conditions
Вэб-сайт Nic.ag

Выкарыстанне дамена ag дастаткова папулярнае для кампаній, зарэгістраваных у Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі, паколькі ag пазначае форму ўласнасці кампаній (ням.: Aktiengesellschaft — акцыянернае таварыства).

Выкарыстанне дамена ag таксама рэкамендуецца для сайтаў, якія датычаць астравоў Антыгуа і Барбуда або змяшчаюць падобную інфармацыю, для кампаній і прыватных асоб, якія знаходзяцца ў Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі або астравах Антыгуа і Барбуда, выходзяць на іх рынак, і, натуральна, для ўсіх, каму падыходзіць гэтая даменная зона.

РэгістрацыяПравіць

АбмежаванніПравіць

Абмежаванні на рэгістрацыю і выкарыстанне даменнага імя ў зоне ag адсутнічаюць.

Працягласць рэгістрацыіПравіць

Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз некалькі хвілін пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.

Перавод на абслугоўваннеПравіць

Магчымы перавод (трансфер) даменаў у зоне ag на абслугоўванне ад іншага рэгістратара з падаўжэннем дамена на наступны год. Перад запытам на трансфер дамена неабходна атрымаць у свайго цяперашняга рэгістратара так званы Код аўтарызацыі (Authorization code). Звычайна дамен пераводзіцца на абслугоўванне да новага рэгістратара праз 5-7 дзён пасля пачатку працэсу трансферу дамена.

Калі ў WHOIS пазначаны некарэктны адрас e-mail, то перад запытам на трансфер дамена неабходна папрасіць цяперашняга рэгістратара выправіць адрас e-mail у інфармацыі пра ваш дамен. У шэрагу выпадкаў на пазначаны ў WHOIS e-mail адпраўляюцца запыты з просьбай пацвердзіць жаданне перавесці дамен да новага рэгістратара. Калі пацвярджэнні на такія лісты не паступяць, то заяўка на трансфер дамена будзе адхіленая.

Інфармацыя ў WHOISПравіць

У WHOIS адлюстроўваецца поўная інфармацыя пра ўладальніка дамена — імя, поўны адрас, тэлефон, факс, e-mail. Адміністрацыя даменнай зоны ag на гэты момант часу не аказвае афіцыйнай паслугі закрыцця даных пра ўладальніка дамена.

Тэхнічная інфармацыяПравіць

IDN-даменыПравіць

Выкарыстанне сімвалаў нацыянальных алфавітаў у імёнах даменаў немагчымае. Дазваляецца выкарыстанне толькі сімвалаў лацінскага алфавіта, лічбаў і сімвала «-».

Падаўжэнне даменаПравіць

Ажыццявіць падаўжэнне дамена ag абавязкова неабходна да сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, пазначанага ў вашым акаўнце. У выпадку, калі дамен ag не быў падоўжаны ў пазначаны тэрмін, ён пераводзіцца ў непрацоўны стан і ў далейшым выдаляецца.

Звычайна падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі дамена ag ажыццяўляецца праз некалькі хвілін пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.

Калі дамен не быў падоўжаны на працягу 30 дзён з дня сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, аднаўленне дамена ag у працоўны стан платнае. Гэтая сума будзе дададзеная да рахунка за падаўжэнне даменнага імя.

Звярніце ўвагу, што аднаўленне дамена магчымае не ва ўсіх выпадках, таму просьба ўважліва сачыць за тэрмінам рэгістрацыі вашага дамена для таго, каб пазбегнуць яго страты.

Звычайна аднаўленне дамена ag ажыццяўляецца на працягу 1-3 працоўных дзён пасля атрымання аплаты. Максімальны тэрмін аднаўлення для гэтай даменнай зоны складае 7 дзён.

Змена ўладальніка даменаПравіць

Магчыма.

Змена ДНС-сервераўПравіць

У выпадку, калі вы пазначылі карэктныя ДНС-серверы з пункта гледжання адміністрацыі даменнай зоны ag, змена ДНС-сервераў будзе выкананая на працягу 30 хвілін пасля падачы заяўкі.

Максімальны тэрмін змены ДНС-сервераў для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.

Звярніце ўвагу, што пасля змены ДНС-сервераў для вашага дамена можа мінуць ад некалькіх гадзін да двух дзён, пакуль гэтая інфармацыя абновіцца на ўсіх ДНС-серверах у сетцы Інтэрнэт.

Патрабаванні да ДНС-сервераўПравіць

Патрабуюцца мінімум два ДНС-серверы.

СпасылкіПравіць