1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь»
1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь» (1-я адшр) — рота беларусаў, якая ўваходзіла ў склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Брала ўдзел у баях пад Мар’інкай у Данецкай вобласці. У часці ваявалі каля 30 чалавек[1].
1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь» | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 2023—лета 2024 |
Краіна | |
Падпарадкаванне |
![]() |
Уваходзіць у |
![]() |
Тып | Дэсантна-штурмавая рота |
Дыслакацыя | |
Войны | Расійска-ўкраінская вайна |
Удзел у | |
Знакі адрознення |
![]() ![]() |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | «Фэнікс» (першы камандзір) |
Упершыню пра стварэнне 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты беларусаў паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў пытаннях абароны Валерый Сахашчык у чэрвені 2023 г.[2]
У інтэрв’ю інтэрнэт-выданню «Мая краіна Беларусь» добраахвотнік з пазыўным «Рух» паведаміў аб тым, што летам 2024 года падраздзяленне спыніла сваё існаванне[3].
Структура
правіцьПа словах Сахашчыка, падраздзяленне складавалася з ваенных прафесіяналаў, у першую чаргу людзей, якія маюць баявы вопыт і афіцэрскія званні[4]. У роту ўваходзілі былыя байцы палка Каліноўскага, палка «Пагоня» і 2-га інтэрнацыянальнага легіёна.[2]
Рота развівалася ў трох кірунках — штурмавікі, цяжкае ўзбраенне і беспілотнікі[1]. Пасаду першага камандзіра роты заняў беларускі афіцэр з пазыўным «Фенікс», які ў канцы вясны атрымаў цяжкое раненне. Новапрызначаны камандзір з’яўляецца былым беларускім спецназаўцам.[2]
Ротай дапамагала шэраг прыватных спонсараў і арганізацыя Prague Support Team[2].
Узнагароды
правіць8 верасня 2023 года Рада БНР узнагародзіла шэсць чалавек з 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты. Яны былі ўзнагароджаны медалём за баявыя заслугі[5]. Урачыстае ўручэнне адбылося 27 верасня. Узнагароды байцам перадаў Валерый Сахашчык.[6]
У кастрычніку 2023 года баец 1-й АДШР з пазыўным «Рыжы» быў узнагароджаны нагрудным знакам «за праяўленую мужнасць і адвагу на полі бою»[7].
Рэакцыя беларускіх уладаў
правіць12 верасня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Telegram-канал 1-й АДШР экстрэмісцкім матэрыялам[8].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Свабода, Радыё. Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньнях . Радыё Свабода (10 ліпеня 2023). Праверана 7 снежня 2024.
- ↑ а б в г Гурневіч, Дзьмітры. «Сахашчык сам удзельнічае ў баявых апэрацыях». Баец з новай дэсантнай роты беларусаў расказаў, чым яны займаюцца на Данбасе . Радыё Свабода (2 жніўня 2023). Праверана 7 снежня 2024.
- ↑ "Амаль месяц прайшоў з таго часу, як усе сышлі, і ўжо пара сказаць людзям праўду, што ўсё, падраздзяленне закрыта!" Што сталася… . Telegraph (8 жніўня 2024). Праверана 7 снежня 2024.
- ↑ Что за новая рота, о которой говорил Валерий Сахащик? Спросили у него (руск.). Зеркало (23 чэрвеня 2023). Праверана 7 снежня 2024.
- ↑ Рада БНР узнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (8 верасня 2023). Праверана 7 снежня 2024.
- ↑ Беларускія дэсантнікі, якія ваююць за Украіну, атрымалі медалі Рады БНР | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (28 верасня 2023). Праверана 7 снежня 2024.
- ↑ Ва Украіне «за мужнасць і адвагу» ўзнагародзілі беларускага дэсантніка - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 7 снежня 2024.
- ↑ Сімволіку і атрыбутыку Рады БНР прызналі "экстрэмісцкімі" матэрыяламі: хроніка пераследу 19 верасня . spring96.org (19 верасня 2023). Праверана 7 снежня 2024.