1-ы завулак Кальцова (Мінск)
1-ы завулак Кальцова — завулак у Савецкім раёне Мінска, які названы ў гонар паэта Аляксея Васільевіча Кальцова.
1-ы завулак Кальцова Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Савецкі раён |
Назва ў гонар | Аляксей Васілевіч Кальцоў |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
![]() |
Завулак пачынаецца ад скрыжавання вуліц Мірашнічэнкі і Гамарніка, перасякае 4-ы завулак Кальцова, вуліцу Кальцова і ўпіраецца ў вуліцу Шырокую. На цотным боку завулка знаходзяцца шматпавярховыя жылыя будынкі і 30-я паліклініка[1], а на няцотным боку размяшчаюцца аднапавярховыя прыватныя дамы.
Зноскі
- ↑ Яе адрас: вул. Кальцова 53/2, але фактычна яна знаходзіцца на 1-м завулку Кальцова. Гл. Улицы Минска. План города, справочник. Мн.: "Квадрограф", 2004, с.21
Спасылкі Правіць
- 1-ы переулок Кольцова в Минске на карте MAPS.TUT.BY Архівавана 4 лістапада 2017.