1-я Віцебская партызанская брыгада (1-га складу)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

1-я Віцебская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў лютым 1943 года на базе арганізаванага ў лютым 1942 года атрада М. Ф. Біруліна, вылучанага з 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Віцебскага, Суражскага, Гарадоцкага і Сіроцінскага раёнаў. 1 лістапада і 4 снежня 1943 года брыгада (247 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

1-я Віцебская партызанская брыгада
Гады існавання 1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 247 партызан (канец 1943 года)
Дыслакацыя Віцебскі, Суражскі, Гарадоцкі, Сіроцінскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры М. Ф. Бірулін

У маі 1943 3-і, 5-ы, 6-ы П. З. Патапенкі атрады былі вылучаны з брыгады і ў кастрычніку на іх базе была створана 1-я Віцебская партызанская брыгада (2-га складу). У верасні 1943 года 4-ы атрад быў расфарміраваны. 1 лістапада і 4 снежня 1943 года 1-ы атрад (былы Р. І. Сысоева), створаны ў верасні 1942 года, 2-і, 4-ы другога складу злучыліся з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне

правіць

Камандзір

правіць

Камісары

правіць
  • У. А. Хабараў;
  • В. Р. Кудзінаў

Начальнікі штаба

правіць
  • І. А. Крыцкі (загінуў);
  • Л. П. Карнееў

Гісторыя

правіць

Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях, у лютым — сакавіку, чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў. У брыгадзе знаходзілася асноўная база РК ЛКСМБ.

Памяць

правіць

У 1964 годзе ў вёсцы Лужкі і ў 1968 годзе ў вёсцы Марковічы Віцебскага раёна ў гонар брыгады былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Зноскі

Літаратура

правіць