1-я Дрысенская партызанская брыгада
1-я Дрысенская партызанская брыгада (у жнўні 1942 — кастрычніку 1943 Дрысенская партызанская брыгада) — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года на базе асобнай групы атрадаў Дрысенскага раёна (група ўваходзіла ў брыгаду «За Савецкую Беларусь», пазней брыгада імя К. К. Ракасоўскага). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дрысенскага, Расонскага і Асвейскага раёнаў. 12 ліпеня 1944 брыгада (281 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
1-я Дрысенская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 281 партызан (12.7.1944) |
Дыслакацыя | Дрысенскі, Асвейскі і Расонскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад
правіцьУ 1943 годзе атрад «Бясстрашны» быў накіраваны ў Баранавіцкую вобласць (1-я Баранавіцкая партызанская брыгада), атрады імя Калініна і імя Кутузава былі вылучаны для фарміравання 2-й Дрысенскай партызанскай брыгады. У выніку баёў з карнікамі брыгада (729 партызан) у снежні 1943 года выйшла ў савецкі тыл, дзе атрад «КІМ» быў расфарміраваны. У студзені 1944 года брыгада (153 партызаны) вярнулася ў раён баявых дзеянняў, дзе аб’ядналася з партызанамі, якія асталіся ў нямецкім тыле. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Суворава;
- атрад імя Кірава;
- атрад імя Аляксандра Неўскага;
- атрад імя Леніна.
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- П. Р. Мандрыкін (загінуў);
- Р. П. Герасімаў;
- А. І. Грыгор’еў.
Камісары
правіць- Р. П. Герасімаў;
- Ф. Ф. Шаблоўскі;
- А. І. Лісоўскі.
Начальнікі штаба
правіць- Ф. А. Рабцаў;
- С. Ф. Ламінскі;
- А. А. Шыбаеў;
- К. П. Кузміцкі.
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы Полацк — Даўгаўпілс і шашэйных дарогах. Разам з брыгадамі Асвейскай імя М. В. Фрунзэ і «За Савецкую Беларусь» правялі ў кастрычніку 1942 года аперацыю па адначасовым разгроме нямецкіх гарнізонаў на чыгуначных станцыях Боркавічы і Дрыса. У студзені 1943 года ўдзельнічалі ў разгроме гарнізона ў вёсцы Вецслабада Латвійскай ССР. Разграмілі гарнізоны ў вёсках Балдышы (красавік 1943 года), Кабылінцы (красавік 1944 года) Дрысенскага раёна. У студзені — сакавіку, маі — снежні 1943, лютым — чэрвені 1944 гадоў вялі баі супраць карнікаў. На лініі Боркавічы — Бігосава падарвалі і пашкодзілі больш за 2 тысячы рэек.
Памяць
правіцьУ 1964 годзе ў вёсцы Маторына Расонскага раёна ў гонар брыгады быў насыпаны курган, пастаўлены абеліск, у 1970 годзе ў вёсцы Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна — стэла.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.