10.5 cm Feldhaubitze 98/09 (105-мм палявая гаўбіца 98/09) — нямецкая гаўбіца, з’яўляецца мадыфікацыяй гаўбіцы ўзору 1898 года. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, Асманскай імперыі, Румыніі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны.

10.5 cm Feldhaubitze 98/09
Sayabec-canon
105-мм палявая гаўбіца 98/09 ў Сайбеку, Квебек
Тып: гаўбіца
Краіна:  Германская імперыя
Гісторыя службы
Выкарыстоўвалася:

 Германская імперыя
 Асманская імперыя
 Румынія

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Krupp
Распрацаваны: 1902—1904
Вытворца:  Германская імперыя
Гады вытворчасці: 1909—1918
Усяго выпушчана: 1260
Характарыстыкі
Маса, кг: 1145
Калібр, мм: 105
Вугал узвышэння: ат −13 да +40°
Вугал павароту: 4
Пачатковая хуткасць
снарада, м/с
302
Максімальная
далёкасць, м:
6300

Гісторыя правіць

Першапачатковы варыянт гарматы распрацаваны у 1904—1908 гадах Rheinmetall. Гаўбіца была мадэрнізавана канцернам Krupp, атрымаўшы новы механізм аддачы і новы лафет. Ля гарматнага шчыта былі ўсталяваны дзве сядушкі. Да пачатку Першай сусветнай вайны было выпушчана 1260 адзінак зброі.

Боепрыпасы правіць

Для гаўбіцы выкарыстоўваліся тры варыянты снарадаў і тры варыянты прыцэльных прыстасаванняў, а таксама адмысловы прыцэл для навеснай стральбы і простага навядзення. Варыянты снарадаў:

  • Feldhaubitz granate 98: маса 15,8 кг, разрыўны. Пры стральбе гэтым снарадам — далёкасць стральбы да 6300 м.
  • Feldhaubitz granate 05: маса 15,7 кг, разрыўны
  • Feldhaubitz schrapnel 98: маса 12,8 кг, шрапнэль

Літаратура правіць

  • Jäger, Herbert. German Artillery of World War One.. — Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001. — 94 с. — ISBN 1-86126-403-8.

Спасылкі правіць