108-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння
108-ы асо́бны полк матэрыя́льнага забеспячэ́ння — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Навагрудак.
108-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння | |
---|---|
Гады існавання | з 1985 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Заходняе аператыўнае камандаванне |
Тып | воінская часць |
Дыслакацыя | Навагрудак |
Гісторыя
правіцьВайсковая часць 14103 была сфарміравана 2 кастрычніка 1985 года. У адпаведнасці з патрабаваннямі дырэктывы Міністэрства абароны СССР і ў мэтах выканання дырэктыў камандуючага войскамі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі і камандуючага 28-й агульнавайсковай арміяй на фондах 69-га асобнага аўтамабільнага батальёна падвозу гаручага быў сфармаваны кадр упраўлення 108-й брыгады матэрыяльнага забеспячэння. А неўзабаве ў адпаведнасці з дырэктывамі Міністэрства абароны СССР і камандуючага войскамі ЧБВА кадр упраўлення брыгады быў перайменаваны ва ўпраўленне 108 брмз.
1 кастрычніка 1993 года брыгада была перафарміравана ў 108-ы асобны полк матэрыяльнага забеспячэння.
Асноўная задача 108 апмз — падвоз матэрыяльных сродкаў для забеспячэння баявой падрыхтоўкі і штодзённай дзейнасці злучэнняў і воінскіх часцей Заходняга аператыўнага камандавання.
Спасылкі
правіць- Сергей Деминский. Дело мастеров боится (руск.). Белорусская военная газета «Во славу Родины» (7 верасня 2017).(недаступная спасылка)