11-я армія (Германская імперыя)

11-я а́рмія (ням.: 11. Armee / Armeeoberkommando 11 / A.O.K. 11) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

11. Armee
11 Армія
Сцяг штаба арміі (1871-1919)
Гады існавання 9 сакавіка 19158 верасня 1915
23 верасня 19157 студзеня 1919
Краіна  Германская імперыя
Тып Пяхота
Удзел у

Была сфарміравана ў сакавіку 1915 года ў Каселе першапачаткова для барацьбы на Заходнім фронце, але неўзабаве была пераведзена ў Галіцыю на Усходні фронт. Была расфармавана 8 верасня 1915 года, затым зноў утворана 26 верасня 1915 года для ўдзелу ў Сербскай кампаніі. 7 студзеня 1919 года была канчаткова распушчана.

Гісторыя баявых дзеянняў правіць

Першае фарміраванне правіць

 
Штаб 11-й арміі ў красавіку 1915 года падчас наведвання кайзерам Вільгельмам II.
 
Наступленне Цэнтральных дзяржаў супраць Расіі ў 1915 годзе.

22 лютага 1915 года палкоўнік Эрнст фон Врызберг, начальнік Армейскага дэпартамента прускага Міністэрства вайны, прапанаваў стварыць аператыўнае рэзервовае аб’яднанне, змяніўшы штатныя расклады дывізій Заходняга фронта: зменшыць колькасць дывізіённых палкоў з чатырох да трох. Гэтую ідэю ўхвалілі і былі сфармаваны 14 новых дывізій, на базе якіх была створана 11-я армія. Нядоўгі час яна удзельнічала ў бітвы пры Іпры на Заходнім фронце, трымаючы лінію абароны супраць нападу саюзнікаў. 22 красавіка яна была пераведзена і змешчана побач з 4-й аўстрыйскай арміяй пад камандаваннем Макензена ззаду прамежку Гарліцы-Тарнаў, на поўдзень ад ракі Віслы.

У ліпені 1915 года 11-я армія прасоўваецца на расійскую тэрыторыю ў агульным нямецкім наступленні. 11-я армія была распушчана 8 верасня 1915 года і на базе яе штаба быў сфарміраваны штаб Групы армій Макензена.

Баявы склад пад канец красавіка 1915 года правіць

Камандуючыя правіць

Другое фарміраванне правіць

Новая 11-я армія была створана 23 верасня 1915 года для ўдзелу ў Сербскай кампаніі. Пасля паражэння Сербіі 11-я армія засталася на Салоніцкім фронце для падтрымкі балгарскай арміі. Штаб-кватэра арміі на 31 студзеня 1916 года размяшчалася у Велесе, 5 кастрычніка была перанесена ў Прылеп і заставалася там да адступлення ў Венгрыю ў верасні 1918 года. 7 снежня 1918 года штаб быў перавезен у Аленштайн. Была расфарміравана 7 студзеня 1919 года.

Баявы склад на кастрычнік 1915 года правіць

Камандуючыя правіць

Зноскі