113-ы партызанскі полк
113-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне створанае ў студзені 1944 года на базе 113-га партызанскага атрада Клічаўскага аператыўнага цэнтра.
113-ы партызанскі полк | |
---|---|
Гады існавання | 1941—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | савецкія партызаны |
Функцыя | змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй |
Колькасць | 920 партызан (30 чэрвеня 1944) |
Дыслакацыя | Быхаўскі, Бялыніцкі, Клічаўскі, Магілёўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Вядомыя камандзіры | Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў[1] і Захар Платонавіч Гапонаў |
113-ы партызанскі атрад
правіцьУ ліпені 1941 года ў Смалявіцкім, потым у Бялыніцкім раёнах пачала фарміраваццаа група на чале з К. М. Белавусавым, да сакавіка 1942 года аформлена ў атрад, які ў ліпені ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр як 113-ы партызанскі атрад. 27 лістапада 1942 года атрад уключаны ў 6-ю Магілёўскую партызанскую брыгаду, у ліпені 1943 года — асобным атрадам у Магілёўскую (раённую) ваенна-аператыщную групу[2].
Партызаны атрада вялі баі па ачышчэнню і абароне партызанскай зоны ад нямецкіх акупацыйных войск. У студзені 1942—ліпені 1943 гадоў самастойна разам з іншымі атрадамі разграмілі нямецкія гарнізоны і апорныя пункты ў вёсках Вялікія Бялевічы, Прыхабы, Гарадзішча, Цяхцін, Аксенькавічы, Дасовічы, Падзевічы, Пушча. У кастрычніку 1942 года, лютым, маі, ліпені, жніўні 1943 года каля чыгуначнай станцыі Тошчыца падарвалі больш за 730 рэек.
113-ы партызанскі полк
правіцьУ студзені 1944 года на базе 113-га партызанскага атрада быў сфарміраваны 113-ы партызанскі полк. У маі 1944 года знішчылі 8 аўтамашын, падарвалі эшалон на ўчастку Магілёў—Шклоў. 20 чэрвеня 1944 года ў аперацыі «Рэйкавая вайна» скоўваў боем часці 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта, якія размяшчаліся ў в. Гуслішча і Гусянка Магілёўскага раёна.
30 чэрвеня 1944 года полк (920 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Камандзіры
правіць- К. М. Белавусаў (сакавік 1942—красавік 1944)
- 3. П. Гапонаў (красавік—чэрвень 1944)
Камісары
правіць- 3. П. Гапонаў (май 1942—жнівень 1943)
- Кандзід Фёдаравіч Канавалаў (жнівень—лістапад 1943)
- Дз. Я. Альховік (студзень—чэрвень 1944)
Начальнікі штаба
правіць- Васіль Цімафеевіч Някрасаў (май 1942—красавік 1943)
- Давід Ільіч Фядотаў (красавік—жнівень 1943)
- Іван Фёдаравіч Хазаў (верасень 1943—чэрвень 1944)
Памяць
правіцьУ 1967 годзе ў в. Гарадзішча Магілёўскага раёна ў гонар палка пастаўлены абеліск.
Зноскі
Літаратура
правіць- Партызанскі полк 113-ы // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.