12-я армія (Германская імперыя)
12-я а́рмія (ням.: 12. Armee / Armeeoberkommando 12 / A.O.K. 12) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
12. Armee 12 Армія | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 7 жніўня 1915 — 9 кастрычніка 1916 |
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Германская імперская армія |
Тып | Пяхота |
Удзел у | Усходні фронт Першай сусветнай вайны |
Вядомыя камандзіры | Макс фон Гальвіц і Макс фон Фабек |
Была сфармавана ў жніўні 1915 года шляхам перайменавання Групы армій Гальвіца. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 9 кастрычніка 1916 года, калі яе камандуючы генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек быў пераведзен у 8-ю армію.
Гісторыя баявых дзеянняў
правіць9 лютага 1915 года Рэзервовы Гвардзейскі корпус быў перайменаваны ў Групу армій Гальвіца. 18 сакавіка яе камандуючы быў павышаны да армейскага ўзроўня і 7 жніўня яго Група армій атрымала назву 12-й арміі.
22 ліпеня арміі Цэнтральных дзяржаў перашлі Віслу. У жніўні 4-я расійская армія пакінула Івангарадскую крэпасць. У ходзе працягваючагася расійскага адступлення Варшава апынулася ў акружэнні і 12-я армія, скарыстаўшы гэтую магчымасць, узяла яе 4 — 5 жніўня.
На пачатку верасня штаб размяшчаўся ў Гродне, з 29 верасня — у Лідзе.
Баявы склад па стану на жнівень 1915 года
правіцьКамандуючыя
правіць- генерал ад артылерыі Макс фон Гальвіц (7.08.1915 — 22.09.1915)
- генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек (22.09.1915 — 9.10.1916)
Літаратура
правіць- Hermann Cron. Imperial German Army 1914-1918: Organisation, Structure, Orders of Battle. — Helion & Company ltd, 2002. — P. 81. — ISBN 1-874622-70-1.