121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаева

121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаевасавецкае партызанскае падраздзяленне створанае ў лістападзе 1943 года на базе 121-га партызанскага атрада Клічаўскага аператыўнага цэнтра.

121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаева
Гады існавання 1942—1944
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1927-1937).svg Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып савецкія партызаны
Функцыя змаганне з Нямецкая акупацыйная адміністрацыя
Колькасць 1149 партызан (30 чэрвеня 1944)
Дыслакацыя Быхаўскі, Бялыніцкі, Магілёўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Асман Мусаевіч Касаеў

121-ы партызанскі атрадПравіць

У красавіку—маі 1942 года групай савецкіх ваеннаслужачых створаны партызанскі атрад, які летам 1942 года быў уключаны ў Клічаўскі аператыўны цэнтр як 121-ы атрад (камандзіры А. М. Касаеў (загінуў), А. А. Ільінскі; камісар I. М. Іваноў; начальнік штаба М. В. Саўчанка, М. М. Гарусаў).

Партызаны наносілі ўдары па чыгуначным участку ШклоўМагілёўБыхаў. У 19421943 самастойна і разам з іншымі атрадамі разграмілі нямецкія гарнізоны і апорныя пункты ў в. Вугольшчына, Каменка, Цяхцін, Аксенькавічы, Падзевічы, Вялікія Бялевічы. 3 жніўня 1943 каля чыгуначнай станцыі Быхаў падарвалі 230 рэек. У жніўні і верасні 1943 года удзельнічалі ў аперацыі па адначасовым разгроме нямецкіх гарнізонаў. Разам з 113-м атрадам разграмілі гарнізон на чыгуначнай станцыі Дашкаўка, падарвалі больш за 120 рэек. У чэрвені, ліпені 1942 года, сакавіку, маі 1943 года, лютым 1944 года вялі баі супраць супраць нямецкіх акупацыйных падраздзяленняў.

121-ы партызанскі полкПравіць

У лістападзе 1943 года 121-ы партызанскі атрад быў разгорнуты ў 121-ы партызанскі полк. 9 студзеня 1944 года у в. Пясчанка правялі бой, каб выратаваць мірных жыхароў ад знішчэння і вывазу на катаржныя работы ў Германію. 17 лютага 1944 года падчас пераходу паміж населенымі пунктамі ў Бярэзінскім раёне калона партызан была атакавана нямецкай авіяцыяй. Камандзір А. М. Касаеў атрымаў цяжкія раненні і праз 18 гадзін памёр.

20 чэрвеня 1944 года ў аперацыі «Рэйкавая вайна» разам з 61-м партызанскім атрадам скоўвалі боем часці 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта, раскватараваныя ў в. Галынец 1, Галынец 2 і Ямніца Магілёўскага раёна.

30 чэрвеня 1944 полк (1149 партызан, 3-ы батальёны) злучыўся з часткамі Чырвонай Арміяй. Камандзіру палка А. М. Касаеву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

ПамяцьПравіць

У 1971 каля в. Будзішча Магілёўскага раёна ў гонар палка пастаўлены абеліск.

ЛітаратураПравіць

  • Партызанскі полк 121-ы імя А. М. Касаева // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

СпасылкіПравіць